Прастэ́ ’нажатае збожжа не ў снапах’ (Сцяшк. МГ). Да прост 1 (гл.); тут, відаць, мн. л. з дыялектным канчаткам ‑э́ на месцы ‑ы́.
Прастэ́ча ’прастата’ (ТСБМ). Дэрыват ад просты з суф. ‑эч‑а, аб якім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 102.
Прасце́нак ’частка сцяны паміж аконнымі ці дзвярнымі праёмамі’ (ТСБМ, Шушк., Нас., Касп.; в.-дзв., Сл. ПЗБ). Рус. просте́нок ’тс’. Конфікснае (про- + ‑ак) утварэнне ад сцяна (гл.).
Прасце́нь 1 ’мера палатна ў даўжыню’ (Мік., Інстр. 2), ’мера аснаванай для ткання пражы ў даўжыню ад сцяны да сцяны’ (Інстр. 2), ’пража, якая з двух верацён змотана на адно’ (гродз., бераст., арш., горац., Трухан, вусн. паведамл.). Гл. про́сцень.
Прасце́нь 2, прасце́нак ’прамая дарожка, якая раздзяляе поле’ (Нас., ТСБМ, Касп.). Дэрываты ад про́сты з суф. ‑ень (прасцень), да якога потым далучыўся яшчэ суф. ‑ак. У семантычных адносінах параўн. просць (гл.), рус. прость ’прамая дарога’.
Прасце́ра ’прасціна’ (глус., Мат. Маг.). Дэрыват ад просты з суф. ‑ера, адносна апошняга гл. Сцяцко, Афікс. наз., 100, 137. Параўн. прасціна́ (гл.).
Прасце́рці ’распасцерці’ (ТСБМ). Рус. простере́ть, простру́, ітэратыў простира́ть, укр. просте́рти, простира́ти, в.-луж. přestrěć, н.-луж. pšestŕeś, pśesćeraś, чэш. prostřit, славац. prestrieť, prestierať, серб.-харв. про̀стријети, славен. prostrẹ́ti, prostírati, балг. простра́, прости́рам, макед. простре, простира, ст.-слав. прострѣти, таксама простьрѣти ’цягнуць, нацягваць; прасцірацца’. Прасл. *(pro‑)sterti (Фасмер, 3, 379). У славянскіх мовах звязана чаргаваннем галосных з *prostorъ (гл. прастора) і *storna (гл. старана). Роднасныя: ст.-інд. stṛṇā́ti, stṛṇṓti, stárati ’ён сыпе, кідае’, авест. staraiti ’распасціраць’, лат. stirinât ’рухаць, трэсці’, лац. sternō, strāvī, strātum ’сыпаць, рассцілаць’ і інш. (Траўтман, 287; Вальдэ-Гофман 2, 590 і наст.; Махэк₂, 589; ESJSt, 12, 727, з літ-рай).
Прасцёл ’выжатае месца (гароху і да т. п.)’ (петрык., Шатал.). Да прасцілаць, прасцяліць (гл. пра- і слаць, сцяліць); відаць, ’вольнае месца, на якое можна што-небудзь рассцілаць’.
Пра́сці, праду́ ’скручваючы лён, кудзелю, воўну, рабіць ніткі’ (ТСБМ, Шат., Касп.), прасьць ’тс’ (Бяльк., Сл. ПЗБ), пря́стэ, прэ́ста ’прасці; віць вяроўку (ганц., Сл. ПЗБ). Рус. прясть, пряду́, укр. пря́сти, ст.-рус. прясти, польск. prząść, в.-луж. přasć, н.-луж. pśěsć, чэш. přísti, славац. priasť, серб.-харв. пре̏сти, славен. présti, балг. преда́ ’прасці’, макед. преде ’тс’. Прасл. *pręsti (< *pręd‑ti) (Фасмер, 3, 394). Роднасныя: літ. spréndžiu, spréndžiau, sprę́sti ’абцягваць, абмерваць’, лат. spriêžu, spriêst ’нацягваць, расцягваць’, літ. spríndis ’пядзя’, англ.-сакс. sprindel ’сіло, кручок’ (гл. Траўтман, 278; Мацэнаўэр, LF, 14, 184; Персан, 873; ESJSt, 12, 710). Інакш, менш верагодна Махэк₂ (494), які параўноўвае з ням. spinnen і зыходнай формай славянскага кораня лічыць *spend‑, дзе потым было s‑ заменена на ўзмацняльнае ‑r‑.
Прасцікава́ць ’хадзіць напрасткі’ (Сл. ПЗБ). Дзеяслоў ад *прасця́к ’прамая дарога’ (гл. прасцяко́м).
Прасціна́ 1 ’прадмет пасцельнай бялізны’ (ТСБМ, Сцяшк.), прасціня́, прастаня́ ’тс’ (Сл. ПЗБ), прасці́нка ’тс’ (Нас.). Рус. простыня́, дыял. про́стынь, ц.-слав. простыни ’тс’. Прасл. *prostyni ад просты, г. зн. ’прамое палатно, не сшытае і не падшыванае’ (Фасмер, 3, 381, з літ-рай). Аб суфіксе *‑yni гл. Слаўскі, SP, 1, 139–141. У бел. словах адбылося, відаць, больш позняе набліжэнне да прадуктыўнага словаўтваральнага тыпу на ‑ін‑.
Прасціна́ 2 ’няўдобіца’ (воран., Сл. ПЗБ). Ад просты з суф. ‑іна.