Прасце́нь1 ’мера палатна ў даўжыню’ (Мік., Інстр. 2), ’мера аснаванай для ткання пражы ў даўжыню ад сцяны да сцяны’ (Інстр. 2), ’пража, якая з двух верацён змотана на адно’ (гродз., бераст., арш., горац., Трухан, вусн. паведамл.). Гл. про́сцень.

Прасце́нь2, прасце́нак ’прамая дарожка, якая раздзяляе поле’ (Нас., ТСБМ, Касп.). Дэрываты ад про́сты з суф. ‑ень (прасцень), да якога потым далучыўся яшчэ суф. ‑ак. У семантычных адносінах параўн. просць (гл.), рус. прость ’прамая дарога’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)