Праме́жы, прамежку, прамеле (Нас.), промеж, промез (ТС) ’між’. Рус. дыял. промеле, прамелеу, прамежы, укр. промеле, проміжку, промёлсу. Прасл. *pro‑niedju і інш. З (гл. пра2‑) і *medji/ medju (гл. меж) (гл. ESSJ, 1, 221). Копечны (там жа) мяркуе, што, магчыма, тут была не прыстаўка *ρ/Ό- (гэта адзіны прыклад спалучэння⇉з іншым злучнікам), а */?о, якая змянілася аналагічна brez‑ < *bez у некаторых славянскіх мовах.
Праме́нь ’вузкая паласа святла’ (ТСБМ, Яруш., Др.-Падб.), параўн. ст.-бел. промени солнечныи (XVII ст.; БЛ, 29, 52). Паводле Кюнэ (Poln., 89), з польск. promień ’тс’; гл. таксама Станкевіч (Зб. тв., 2, 167), які звяртае увагу, што ў гэтым значэнні ў народнай мове ужываецца слова каса (гл.) і вытворныя ад яго, што ўскосна пацвярджае этымалогію прасл. *pormy, Р. скл. *pormene з першасным значэннем ’пасма валасоў’ і пад. (Махэк₂, 479). Німчук (Давньорус., 32) дапускае для ўкр. про́мінь выпадзенне першага о ў по́ромінь ’тс’, што малаверагодна.
Праме́р ’дыяметр’ (Байк. і Некр.). Наватвор 1920‑х гадоў на ўзор чэш. průměr, што калькуе ням. Durchmesser ’тс’ (Запрудскі, Stud. Russica, 20, 487).
Прамётная ’нябачная сіла, якая рухаецца вельмі хутка’ (Нас.), праменні іх ’хуліган, гарэзнік’ (Сл. ПЗБ), прамётпік ’той, хто бегае, не звяртаючы ўвагу ні на што’ (Нас.), праметла ’турбота, непакой’ (шальч., Сл. ПЗБ); сюды ж прапётная ’нябачная сіла, якая хутка праносіць што-небудзь, каго-небудзь з аднаго месца на другое’ (Нас.) з ад’ідэацыяй да лятаць. Гл. апраметная.
Прамі́ж ’між’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), промі́ж ’тс’ (ТС). Гл. праме́жы. Аб змяненні е < і гл. між.
Прамі́зна ’прамы шлях’ (Нас.). Да прамы (гл.) з суф. ‑ізна, аб якім гл. Карскі, 28 і наст.; Сцяцко, Афікс. наз., 41. Сюды ж прамава́ць ’ісці напрамкі, напрасткі’ (гом., Нар. лекс.). Гл. таксама Куркіна, Этымалогія–1968, 67.
Прамі́н ’прамінка, перапынак’ (Нас.), сюды ж прамілах ’спакой’ (=перапынак) (шальч., Сл. ПЗБ), прапілоўваць ’мінаць’ (ТС). Да мінаць.
Прамінта́цца ’прабавіць час’ (Сцяшк. Сл.). Да менетаць (гл.).
Прамі́ца, прямі́ца ’прамая, не зламаная цэпам пры малацьбе салома’ (Нас., Касп.). Да прамы (гл.).
Пра́мка ’лучына, шчапаная уздоўж з цэлай сасны (ад камля да вершаліны), якая апошняй дадаецца ў кацёл пры гонцы смалы’ (Маш.). Дэрыват з суф. ‑к‑ ад прамы; параўн. чэш. priтка ’прамая’.