Крыя́ць ’пачаць ачуньваць, папраўляцца’ (Нас.). Рэканструюецца як праславянскае ў форме акрыяць (гл.) (*okrьjati). Індаеўрапейскія паралелі праблематычныя. Параўн. Махэк IF, 53, 94. Не выключана, аднак, сувязь з лац. creare ’ствараць’, recreare ’акрыяць’ (Мацэнаўэр. LF, 9, 29).
◎ Крэ́глы ’кеглі’ (Рам., Гарэц.), ’дзіцячая гульня, падобная на гарадкі’ (ТС). Укр. крагол, праела, краглі, рус. краглы, кре‑гли ’тс’. Праз польск. kręgiel, kregle ’тс’ з с.-в.-ням. kegel ’тс’. формы з устаўным г над уплывам krąg, krężel (kręglica назва гульні). Гл. Слаўскі, 3, 103.
Крэды́т ’продаж тавараў з адтэрмінаванай платай’ (ТСБМ, Яруш.). Запазычана праз рускую мову (кредит) з ням. Kredit (у рускай мове ў XVIII ст.). Але ст.-бел. кредиторъ ранейшае (Булыка, Запазыч., 176).
◎ Крэж 1 ’дрэва, у якім асяродак не ў цэнтры’ (Шатал., Клім.), ’унутраная амярцвелая частка дрэва’ (Жыв. сл.), ’хвоя з крохкай і цвёрдай драўнінай’ (ТС). Рус. кряж ’вялікае моцнае дрэва’, ’калодны вулей’, ст.-рус. кряжь ’брус’. Першапачаткова ’круглы брус’ да прасл. kr^gъ ’круг’ з іншай ступенню аблаўта (прасл. kręg‑jь) (Фасмер, 2, 391).
◎ Крэж 2 ’прыбярэжная мель на возеры’ (Нар. лекс.). Укр. кряж ’бугор’. Да * kręg‑jь ’акруглы’. Гл. крэж©.
◎ Крэж 3 ’абрыў на дне возера; паглыбленне, яма’ (Яшк.). Гл. крэж 2.
◎ Крэ́йга ’канец страхі, які звісае над сцяною’ (Сцяшк. Сл.). Іншы варыянт крайка ’верх страхі’ (гл.). Польск. krejga ’вільчык, верх страхі’. Запазычанне з балтыйскіх дыялектаў. Параўн. літ. kraigas ’тс’ (Урбуціс, Baltistica, 5 (1), 64; Непакупны, Kalbotyra, 25 (2), 73–74; Грынавецкене і інш. LKK, 16, 179–180; Лаўчутэ, Балтизмы, 46–47).
Крэ́йда ’мел’ (ТСБМ, Гарэц., Бяльк., Яшк., Касп., Грыг.). Укр. крейда, рус. (паўдн.-зах.) крейда ’тс’. Запазычанне праз польск. krejda, kreda з лац. crēta ’тс’. Форма krejda запазычана з с.-в.-ням. kride (ням. Kreide) (Слаўскі, 3, 82).
◎ Крэ́йзаць ’крэмзаць’ (Жыв. сл., Нар. лекс., Нар. словатв.). Кантамінацыя крэмзаць (гл.) і кроіць (гл.).
◎ Крэ́йка ’верх страхі, дзе сходзяцца скаты’ (Сцяшк., Мат. АС). Гл. крэйга.
Крэ́йсер ’тып ваеннага карабля’ (ТСБМ). Праз рускую мову з гал. kruiser ’тс’ (Шанскі, 2, 8, 379).
◎ Крэ́касць ’топкае балота’ (Сцяшк., Яшк., Сл. паўн.-зах., Федар., Шатал.), кракаць, гл. кратавінне. Параўн. кракталі.