Прадузя́ты ’заснаваны на думцы, якая загадзя беспадстаўна была прынята за правільную’ (ТСБМ). Калька рус. предвзятый (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 83), якое з пред‑ і взяты < взять.
Праду́кт ’вынік працы чалавека’, праду́кты ’харчовыя прыпасы’ (ТСБМ). З рус. проду́кт (проду́кты) ’тс’, якое праз ням. Produkt з лац. prōductum ’тое, што выраблена’ (гл. Фасмер, 3, 373). У пачатку XX ст. з рус. продукция ’сукупнасць прадуктаў вытворчасці, разумовай працы’ запазычана бел. праду́кцыя (Гіст. лекс., 241). Ст.-бел. прадукт ’працэс у судзе’ (Гарб.), продуктъ ’даклад’ з польск. produkt < лац. productus (Булыка, Запазыч., 266).
Прадулба́цца ’прадзёўбвацца’ (паст., Сл. ПЗБ). З польск. prodłubać się ’тс’.
Праду́ха 1, праду́шына продух(ы) ’адтуліна для выхаду паветра, дыму’ (ТСБМ, Нас., Шат., Сцяшк. Сл., Др.-Падб., Гарэц., Клім.), ’перавод дыхання; адпачынак’ (Нас.), ’прамежак паміж печчу і сцяной’ (чэрв., Сл. ПЗБ), ’палонка’ (Сл. ПЗБ), праду́хавіна ’адтуліна ў лёдзе, палонка’ (Нас.), праду́хліна ’адтуліна ў балоце’ (Касп.), ’багністае месца’ (Сл. ПЗБ), пра́душнік (у фундаменце) ’душнік’ (Мат. Гом.), про́дух, про́духа ’прадушына’ (Сл. ПЗБ, ТС), про́духа ’адтуліна’ (Сцяшк. Сл., Сл. Брэс.). Рус. про́дух ’адтуліна для выхаду паветра, дыму, комін’, проду́шина ’палонка; адтуліна ў лёдзе, каб рыба не задыхнулася’, укр. проду́хвина, проду́ховина ’прадуха; палонка’, чэш. průduch ’прадуха’, балг. продух ’прадзіманне’. Звязана з ду́х у значэнні ’паветра’; Махэк₂ (133) звязвае з *duchъ ’дух; душа нябожчыка’, быццам бы адтуліна ў коміне прызначалася для выхаду душ памерлых, але гэта, відаць, залішняе тлумачэнне. Гл. яшчэ здуха.
Праду́ха 2, прадо́ха ’пралля’ (ТС). Да праду, прасці.
Прадчува́ць ’загадзя адчуваць’ (ТСБМ), продчува́ць ’здагадвацца’ (ТС). Да чуць. Сюды ж прадчуванне.
◎ Прадчуццё ’прадчуванне’ (Др.-Падб., Гарэц.). Кантамінацыя прадчуванне і польск. przeczucie ’тс’.
Прад’ява ’прадказанне’ (мядз., Сл. ПЗБ). Гл. праява.
Прад’яві́ць ’паказаць (дакумент і г. д.); заявіць’ (ТСБМ). З рус. предъяви́ть ’тс’ (Пацюпа, Гармонія, 11).
◎ Прае́рх ’разрэз у штанах, спадніцы’ (Сцяшк. Сл., Шатал.). Метатэза з прарэх (aj (гл.).
Праём ’адтуліна ў сцяне для акна, дзвярэй’ (ТСБМ), ’вушка (у іголцы)’, ’праход, шчыліна’ (Гарэц., Нас., Др.-Падб.), параўн. рус. проём ’праём’, чэш. průjem ’панос’. Бязафіксны дэрыват ад пранімаць.