Праду́ха 1, праду́шына продух(ы) ’адтуліна для выхаду паветра, дыму’ (ТСБМ, Нас., Шат., Сцяшк. Сл., Др.-Падб., Гарэц., Клім.), ’перавод дыхання; адпачынак’ (Нас.), ’прамежак паміж печчу і сцяной’ (чэрв., Сл. ПЗБ), ’палонка’ (Сл. ПЗБ), праду́хавіна ’адтуліна ў лёдзе, палонка’ (Нас.), праду́хліна ’адтуліна ў балоце’ (Касп.), ’багністае месца’ (Сл. ПЗБ), пра́душнік (у фундаменце) ’душнік’ (Мат. Гом.), про́дух, про́духа ’прадушына’ (Сл. ПЗБ, ТС), про́духа ’адтуліна’ (Сцяшк. Сл., Сл. Брэс.). Рус. про́дух ’адтуліна для выхаду паветра, дыму, комін’, проду́шина ’палонка; адтуліна ў лёдзе, каб рыба не задыхнулася’, укр. проду́хвина, проду́ховина ’прадуха; палонка’, чэш. průduch ’прадуха’, балг. продух ’прадзіманне’. Звязана з ду́х у значэнні ’паветра’; Махэк₂ (133) звязвае з *duchъ ’дух; душа нябожчыка’, быццам бы адтуліна ў коміне прызначалася для выхаду душ памерлых, але гэта, відаць, залішняе тлумачэнне. Гл. яшчэ здуха.
Праду́ха 2, прадо́ха ’пралля’ (ТС). Да праду, прасці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)