Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Прагно́й1 ’сітавасць (у драўніне)’ (ТС). Да прагніць з аблаўтам у корані.

Прагно́й2 ’вір’ (брагін., Шатал.), прогнои ’багністая мясціна на балоце’ (ТС). Укр. прагнаі ’незамярзаючае месца на балоце, топкае месца’, прогноіна ’дрыгва’. Да прагніць з чаргаваннем галосных у корані. Адносна семантычнага пераходу ’вір’ — ’балота’ гл. Талстой, Геогр., 213.

Пра́гнуць, пря́гнуць ’жадаць; мець моцнае жаданне; мець страсць’ (Нас., Касп., Сл. ПЗБ), прагці́ ’жадаць’ (Сцяшк. Сл.), прагчы́ся ’злоўжываць пітвом, ежай; пэнкаць ад абжорства, п’янства’ (Др.-Падб.), ’ганяцца’ (Яруш.), ’імкнуцца’ (Касп.). Запазычанне з польск. pragnąć ’жадаць, мець моцнае жаданне’ (Кюнэ, Poln., 89; Сл. ПЗБ, 4, 71). Слова таго ж кораня, што і пра́жыць (гл.). Паводле Шустар–Шэўца (2, 15, 1148), прасл. *pragnǫti ’адчуваць смагу, смягнуць, высыхаць’, прадстаўлена пераважна ў заходнеславянскіх мовах.

Праго́н1 ’дзеянне паводле дзеяслова прагнаць’ (ТСБМ), ’абгароджаная з двух бакоў дарога, па якой ганяюць жывёлу’ (ТСБМ), ’праход (для жывёлы)’, ’равок для сцёку вады’, ’пратаптаная сцежка’ (Сл. ПЗБ, Мат. Гом., ТС), ’сцежка ў лесе, вытаптаная жывёлай’ (Шатал.), ’дарога за гумном’ (Сцяшк. Сл.), ’бэлька, ачэп’ (Мат. Гом.), прого́ны ’падоўжанае тоўстае бервяно, на якое насцілаюць мост’ (лун., Шатал.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад прагнаць < гнаць. Аналагічныя дэрываты ва ўсіх славян у розных значэннях: рус. прого́н, укр. прогі́н, польск. przegon. чэш. průhon, славац. priehon, серб.-харв. прогон, славен. progòn. У значэнні ’дарога для прагона жывёлы’, адзначаным ва ўсходнеславянскіх, заходнеславянскіх і сербска-харвацкай мовах, магчыма, прасл. *progonъ. Гл. яшчэ Куркіна, Этымалогія–1968, 97.

Праго́н2 ’ачэп’, ’кладзь, якая служыла апорай страхі на сохах’ (брэсц., кобр., Нар. сл.). Рус. прого́н ’кладзь, ляжачая частка рыштавання вакол будоўлі’, ’палка ў невада, якой ён прапускаецца пад лёд’, укр. прогін ’палка ў невада, якой ён прапускаецца пад лёд’. Этымалагічна тое ж, што і папярэдняе.

Праго́ны1 ’слупкі, якія ставяцца на бэлькі’ (Сцяшк. Сл.), прагоны ’падоўжаныя тоўстыя бярвёны, на якое насцілаюць мост’ (лун., Шатал.). Рус. прагон ’ляжачая частка рыштаванняў’. Да прагнаць < гнаць.

Прагра́ма ’план дзейнасці, работ’, ’парадак правядзення’, ’кароткі змест (курса, канцэрта)’ (ТСБМ). Праз рус. програ́мма ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 97) з франц. programme < грэч. πρόγραμμα ’аб’ява, загад’.

Прагрэ́с ’рух наперад, пераход на больш высокую ступень развіцця’ (ТСБМ). Запазычанне XIX ст. (Гіст. лекс., 250) з рус. прогре́сс ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 97), дзе праз польск. progress або ням. Progress < лац. progressus ’поспех’ (Фасмер, 3, 372).

Прагуме́нак, прогуме́нок, прыгуме́нок, прогме́нок, пругме́нок, пругуме́нак ’месца на дварэ, дзе пабудаваны хлеў’ (Сл. Брэс.), ’месца ля гумна’, ’павець ля гумна, месца перад хлявом’, ’двор паміж с.-гасп. будынкамі’ (ТС). Гл. прыгуменок.

Прад, прада — прыназоўнік і прыстаўка. З ц.-слав., ст.-слав. прѣдъ (параўн. спрадвечна бел. перад, рус., укр. перед) < прасл. *perdъ, якое з per (гл. пра) і ўзмацняльнай часціцы ‑dъ (гл. над, под) (ESSJ, 1, 173).

Пра́да ’мяшэй зялёны, Setaria viridis (L.) P. B.’ (маг., Кіс.). Рус. пряда ’від проса’, укр. пряда ’расліна Setaria viridis’. Паводле Фасмера (3, 393, з літ-рай), ад праду, прасці. Расліна названа так па падабенству з калаўротам (рус. пряяка). Іншыя версіі лічаць сумнеўнымі ў фанетычных адносінах. Параўн. прану ць (гл.).

Прадава́чка ’прадаўшчыца’ (ігн., Сл. ПЗБ). Лічыцца калькай літ. pardavėja ’тс’, паралельнай да kasėja ’канапка’, siuvėja ’швачка’ і пад. (Baltistica, 26, 2, 167), параўн., аднак, у Скарыны продавач і балг. продава́чка, што сведчыць аб магчымасці самастойнага утварэння ад прадаваць, гл. прадаць (Цыхун, Зб. памяці Талстога, 1, 329).