Прада́ць ’аддаць за пэўную плату’, ’здрадзіць’ (ТСБМ), прода́ць ’тс’ (ТС). Рус. прода́ть, укр. прада́ти, ст.-рус. продати, польск. sprzedać, але старое przedajny ’прадажны’, чэш. prodati, славац. predat, серб.-харв. про́дати, славен. prodáti, балг. прода́м ’прадаць’. Відаць, ужо прасл. *prodati (Трубачоў, Проспект, 721). З *pro‑ (гл. пра-) і *dati ’даць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)