Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

По́тырч, по́тарч ’стаўма, старчком’, ’тварам уніз’ (ТСБМ). Ад по- (< *ро) і тырча́ць (гл.), параўн. тырчма́, тарчма́, тырчко́м ’стаўма’, ’у вертыкальным становішчы’. Да гукапераймальнага кораня *tъrk‑ (Фасмер, 4, 83).

По́тыч1 потычкам ’уніз галавой’ (лях., чэрв., Сл. ПЗБ; Нікан.), ’потырч’ (Мат. Гом.; Ян.), ’спатыкнуўшыся, потырч’ (Сцяшк. Сл.), укр. потич ’спатыкаючыся’, ’уніз галавой’. Ад по- і тыкаць ’пароць чым-небудзь’ (гл.).

По́тыч2, потыче ’тычкі’ (ТС). Ад по- і тыкаі(ь (гл.). Параўн. патык.

По́ўдзень, поўдзе́н, поўднён, по́ўдэнь ’супрацьлегласць поўначы’, ’мясцовасці з цёплым кліматам’, ’сярэдзіна дня’ (ТСБМ, Некр., Маш., Касп., Сл. ПЗБ, ТС), по́ўдзенне ’поўдзень’ (Нас.), ’полудзень, абед’ (Бяльк.), по́ўдзень, паўдня́ ’напрамак свету’ (Шат.), ст.-бел. полудень ’сярэдзіна дня’, полудне, полдень ’напрамак свету’, укр. пі́вдень ’поўдзень (сярэдзіна дня; напрамак свету)’, рус. по́лдень ’сярэдзіна дня; напрамак свету (паэт.)’, польск. południe ’тс’, палаб. pọ̈lni ’тс’, славац. poludnie ’поўдзень’ (старое), чэш. poledne ’тс’, в.-луж., н.-луж. poł(d)njo ’сярэдзіна дня, поўдзень’, серб.-харв. пла́дне, подне ’сярэдзіна дня, поўдзень’, балг. пла́дне ’сярэдзіна дня, полудзень’, дыял. ’поўдзень’, макед. пладне ’сярэдзіна дня’, ст.-слав. полоудьниіє ’сярэдзіна дня, поўдзень’. Прасл. *polъdьnь, *polьdьne, *poludьne, *poludьnьje, *poludьnъ ’сярэдзіна дня; поўдзень’, у складзе якога *роlъ (*polu — P., M. скл. адз. л.) і *dьnь (*dьne — Р. скл. адз. л.), гл. паў-, дзень (Махэк₂, 469; Шустар-Шэўц, 2, 1123 –1124; Скок, 1, 379; Банькоўскі, 2, 691; БЕР 5, 291–292). Мяркуецца, што ў праславянскай мове назіраліся тры фазы фармальных змен назвы: *poludьne > polъdьne > *poldьne з далейшай рэдукцыяй у асобных славянскіх мовах (Маньчак, JP, 76, 286, з літ-рай). Найменне напрамку свету па часе сутак назіраецца ў балтаў, румынаў, угра-фінаў, ёсць у цюркскіх мовах, параўн. ням. Mittag ’поўдзень (сярэдзіна дня, напрамак свету)’, ’абед’, літ. piẽtūs ’поўдзень (напрамак свету, сярэдзіна дня)’, лац. vesper ’вечар’, ’захад’ (Ніканаў, Этимология–1984, 163). У славян, побач з гэтай сістэмай, існавала іншая, арыентаваная на назвы вятроў і ўзыход–захад сонца (параўн. рус. востокзапад, северюг), якая ўзнікла на славянскім поўдні і трапіла да ўсходніх славян разам са стараславянскай мовай (Німчук, Давньорус., 47–50).

По́ўднік ’снеданне’ (Яруш.). Запазычанне з рус. по́лднік ’харчаванне паміж абедам і вячэрай’.

По́ўжык1 ’птушка’ (Мат. Гом.). Можна меркаваць, што маецца на ўвазе попаўзень ’птушка Cerphia familiaris L.’, якая ўмее хутка і спрытна поўзаць па ствале дрэва, рус. поползень, польск. pełzacz, чэш. plhaček. Ад поўзаць (гл.). Верагоднае назва набыла такое фанетычнае афармленне пад уплывам слова жэўжык.

По́ўжык2 ’жэўжык’ (Мат. Гом.). Ад поўзаць (гл.).

Поўз ’каня, уздоўж’: ішоў поўз прасла (Бяльк.). Гл. поўз ’тс’. Адсутнасць акання сведчыць, відаць, пра захаванне ўласнага націску.

По́ўза ’карысць’ (Ян.). З руск. по́льза ’тс’ з зацвярдзеннем л і пераходам яго ўў.

По́ўзаць, по́ўзць ’паўзці’ (Нас., Касп., ТС, Бяльк.), ’качацца на зямлі (пра карову)’, ’доўга, позна бадзяцца’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. ползати. Сюды ж по́ўзанка ’спадніца, якую апранаюць, калі капаюць бульбу’ (Сцяшк. Сл.). Ітэратыў да паўзці́ (гл.).

По́ўздаль ’уздоўж і побач, паралельна’ (Др.-Падб.). Ад далёка (гл.) з дапамогай прыставак по- і ўз‑ на ўзор прыслоўя наўздалёк.

По́ўзіна, поўз ты, поўзіньне, пэвзіны, ту́зыны, паўзнік, паўзе, поўзя ’апоўзіны на саламяных стрэхах ці на стагах’ (Мат., Сержп., Дразд., Выг. дыс., Мат. Гом., Сл. Брэс., Шатал.; добруш., ЛА, 2), ’лата (на страсе)’ (Скарбы), ’жэрдкі для замацавання саламянай страхі’ (ваўк., гродз., Сл. ПЗБ), поўз інеі, паўліны, псіўзьеапоўзіны на стозе, на страсе’ (ТС), паўзе ’жэрдзі’ (Сцяшк. Сл.), паўзнік ’галіны’ (ганц., Сл. ПЗБ), поўзіна ’дубец, галіна’ (Сцяшк. Сл.), по́ўзіпи ’рубель’ (бых., бабр., нараўл., Працы IM, 7). Прасл. *po‑озь, *pchOZъ (< *vęzati, гл. вязаць). параўн. укр. паву з, павзіна, польск. pawąz, pawąz, чэш. pavuz, дыял. ρόζο, ρύζα. славац. ρανίιζ, славен. ρανοζ(α) ’рубель для прыціскання снапоў, саломы’. Збліжэнне з апаўзаць (гл. апоўзіны) — другаснае.