Валлё (БРС, Янк. I, Яруш., Грыг.), валлё, валюшко ’зоб у курэй’ (Мядзв.), валяк ’тс’ (БРС, Бір. Дзярж., Выг. дыс., Інстр. II), валюшка ’тс’ (КСП), валляк, валлячок, валячко (КТС). Рус. воля ’тс’, укр. во́ло ’валлё, падгрудак у быка’, польск. wól, wole, чэш. vole, серб.-харв. во̏ље ’тс’. Прасл. *vole < *(s)vel‑ ’надзімаць’ супастаўляецца са ст.-в.-ням. swellan, ням. schwellen ’пухнуць’ (Махэк₂, 697). Параўн. Фасмер, 1, 348; Брукнер, 630.
Валмо ’ўпадзіна, паглыбленне’ (Яшк.). Параўн. ст.-польск. wełm ’бездань, вір’. Да *vьl‑, якое знаходзім у рус. волна, літ. vilnis ’хваля’, ням. Welle ’тс’. Падрабязней гл. во́лміна, там жа і літаратура.
Валнавацца ’кіпець’ (пра ежу) (Жд.). Рус. волноваться ’хадзіць хвалямі’, волновать ’моцна кіпець (пра ваду)’. Да *вална ’хваля’, прасл. *vьl‑. У гэтым слове можна бачыць як семантычнае новаўтварэнне, так і захаванне аднаго са значэнняў кораня *vьl‑; параўн. ст.-рус. і ц.-слав. вълати ’прыводзіць у рух, узрушаць’.
Валовая сіла ’чорнае зерне ў жыце’ (КЭС). Назва ўзнікла ў сувязі са станоўчай ацэнкай спарыша (Выгонная, Лекс. Палесся, 71).
Валовая скура ’шмат, багата’ (КЭС). Магчыма, валовая скура мела калісьці больш канкрэтнае значэнне меры, чым проста ’шмат’. Бясспрэчна, аднак, што такі выраз мог ужывацца ў значэнні меры, як і іншыя назвы частак цела жывёлін, параўн. туша, вепръ (гл. Скурат, Меры, 142 і наст.).
Вало́вік 1 ’кармавы бурак’ (Бір. Дзярж.), валовікі ’сталовыя буракі’ (КЭС). Да валовы (< вол).
Вало́вік 2. Гл. ваўнянка.
Вало́вік 3 ’пастух, які пасе валоў’ (З нар. сл.). Да валовы (пастух).
Валовы язык ’пакрывец лекавы, Anchusa officinalis L.’ (Кіс.). Назва дадзена па знешняму падабенству лісця расліны, па яго форме. Параўн. укр. волів язик ’Digitalis grandiflora’.
Вало́га 1 ’поліўка з малака або канаплянага семя’ (КЭС, Вешт.); ’заправа, прыгатаваная з канаплянага семя’ (Лекс. Палесся); ’масла, усё скаромнае’ (віц.), валіга ’рэдкі жыр’ (Касп.). Паўн.-рус. волога ’скаромная вадкая страва; масла, малочныя прадукты: сыр, смятана, тварог і інш.’, укр. волога ’вільгаць’. Усходнеславянская семантычная інавацыя’ < прасл. *volga ’вільгаць’ (Вештарт, Бел.-рус. ізал., 16; Фасмер, 1, 340; Скок, 3, 606).
Вало́га 2 ’барана’ (КСТ). Магчыма, валога < валока (ад валачыць). Параўн. у фанетычным плане валошка і валожка ’Centaurea cyanus L.’ Параўн., аднак, укр. воложити ’палоць, трапаць’.
Вало́га 3 ’дрыгва’ (Шатал.). Роднаснае з вільгаць, рус. влага, ц.-слав. влага, укр. волога ’вільгаць’. Да агульнаславянскага *volga, якое адлюстравана ва ўсіх славянскіх мовах са значэннямі ’вільгаць, вада, вадкасць, масла, жыр’ і інш. (Рудніцкі, 1, 467). Параўн. валака́ (гл.).