Валлё (БРС, Янк. I, Яруш., Грыг.), валлё, валюшко ’зоб у курэй’ (Мядзв.), валяк ’тс’ (БРС, Бір. Дзярж., Выг. дыс., Інстр. II), валюшка ’тс’ (КСП), валляк, валлячок, валячко (КТС). Рус. воля ’тс’, укр. во́ло ’валлё, падгрудак у быка’, польск. wól, wole, чэш. vole, серб.-харв. во̏ље ’тс’. Прасл. *vole < *(s)vel‑ ’надзімаць’ супастаўляецца са ст.-в.-ням. swellan, ням. schwellen ’пухнуць’ (Махэк₂, 697). Параўн. Фасмер, 1, 348; Брукнер, 630.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)