Валовая скура ’шмат, багата’ (КЭС). Магчыма, валовая скура мела калісьці больш канкрэтнае значэнне меры, чым проста ’шмат’. Бясспрэчна, аднак, што такі выраз мог ужывацца ў значэнні меры, як і іншыя назвы частак цела жывёлін, параўн. туша, вепръ (гл. Скурат, Меры, 142 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)