Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Суно́жаць ’сенажаць’ (мазыр., ГЧ). Ад больш ранняга сено́жаць (гл. сенажаць) з прыпадабненнем галосных. Параўн. таксама сенажа́ць ’тс’, санажа́тка ’тс’ (ашм., лаг., Стан.), што адзначаны ў дакументах XIII–XV стст. (Станкевіч, Язык, 986).

Суно́жка ’драўляны брусок, якім звязваюць ножкі стала’ (Нас., Касп., Гарэц., Растарг., Бяльк., Шатал., Байк. і Некр.), суно́жнік ’тс’ (Бяльк.), суно́жка, часцей мн. л. суно́жкі ’ножка стала; услона’ (Шымк. Собр., Мат. Гом., Мат. Маг.). Да суноза (гл.), збліжанае да нага, ножка.

Суно́за ’штыр, спіца, засаўка’ (ТС), ’вертыкальная планка ў ярме, якая раз’ядноўвае валоў’ (Маслен.; лун., Шатал.; мазыр., З нар. сл.), суно́га ’тс’ (ТС). Ад су- і ‑ноз‑ (гл. нізаць), як і ў сноза, заноза (гл.). У сунога, відаць, памылковае ўзнаўленне “этымалагічнага” г.

Су́нуць ’рухаць, кратаць, соваць; усунуць, штурхнуць, піхнуць’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Байк. і Некр.), ’рушыць, пайсці грамадой’ (ТС, Сержп. Грам., Юрч. Вытв.), ’пасоўваць, ставіць’, ’цягнуць’, ’укладаць, усоўваць’, ’ісці’ (Сл. ПЗБ), су́нуты ’цягнуць’ (Клім.), су́нуцца ’паволі рухацца, ісці’ ’тс’, (ТСБМ, ТС), ’высоўвацца’, ’напасці, накінуцца’ (Сл. ПЗБ), ’упасці’ (Бяльк.). Укр. су́нути, рус. су́нуть, стараж.-рус. сунуты ’кінуць’, ц.-слав. сунѫти, польск. sunąc, в.-луж. sunuć, н.-луж. sunuś, чэш. sunouti ’пасоўваць’, славац. súnuť, серб.-харв. су́нути ’наліць, насыпаць’, славен. súniti ’штурхнуць’, балг. дыял. су́на ’перамяшчаць, слізгаць’, ст.-слав. соунѫти. Прасл. *sunǫti ’пасоўваць, штурхнуць; укласці, усунуць’; дзеяслоў аднакратнага дзеяння да прасл. *sovati, *sujǫ ’соваць’; гл. Борысь, 587; Фасмер, 3, 804; Бязлай, 3, 341–342; Шустар-Шэўц, 1380–1381. Паводле Махэка₂ (593), было і *sunǫti з іншай семантыкай — ’бегчы, хутка ісці’, параўн. польск. дыял. sunąć ’рушыць, ісці’, чэш. дыял. snuť se ’ісці’, з паралеллю гоц. skewjan ’ісці’, ст.-ісл. skaeva ’рухацца наперад’, роднаснага чэш. sypati ’хутка ісці’. Параўн. снаваць (гл.).

*Суня́тла, суня́тло ’трайня ў возе’ (Маслен.), сыня́тло ’частка воза, развілка’ (Маслен., Тарн.), ’адтуліна, куды ўваходзіць дышаль’ (кобр., Горбач, Зах.-пол. гов.), свыня́тло, свіня́тло ’доўгая жэрдка, у канцы раздвоеная, якая злучае задок і перадок воза’ (Маслен.; брэсц., ЛА, 2; Бел.-укр. ізал.), ’раздвоеная жэрдка, што мацуецца да разворы’ (Маслен.). Укр. дыял. суня́тло, свиня́тло, синя́тло, сня́тло ’частка воза, развілка, трайня, развора’ (Нікан., Трансп.). Беларуска-ўкраінскі рэгіяналізм няяснага паходжання. Дзендзялеўскі (Sslav., 22, 295) мяркуе, што тэрмін утвораны ад асновы дзеепрыметніка залежнага стану *су‑йнят‑ьл‑о ’тое, што аб’ядноўвае, злучае (задок і перадок воза)’, гл. няць. У такім выпадку варыянт свіня́тло (свыня́тло) — вынік народнаэтымалагічнага збліжэння са свіння, гл. Аднак рэдкая фіналь ‑тло (адносна фарманта ‑tlo, параўн. Трубачоў, Этимология–1963, 38) і варыянтнасць асновы слова сведчаць, хутчэй за ўсё, на карысць запазычання, параўн. серб. дыял. са̀јтне, са̀јнтали, санита́ли, са̀нтал ’планка ў драбінах воза’, іншая назва ауфсајтне ’тс’ (германізм?), гл. Војвођанска коларска терминологија. Нови Сад, 1984, 195.

Суня́ць ’стрымаць, спыніць’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Янк. 2, Сл. ПЗБ), ’уціхамірыць, супакоіць’ (Сержп. Прымхі), суня́цца ’спыніцца’, ’супакоіцца’ (ТСБМ, ТС, Сл. ПЗБ, Бяльк.; асіп., Буз.), суніма́ць ’супакойваць’ (Гарэц., ТС), суніма́цца ’спыняцца, супакойвацца’ (ТСБМ, Некр., Сержп. Прымхі). З прыст. су- і коранем *jęti, jьmu, гл. няць.

Суп1 ’вадкая страва-адвар (з мяса, рыбы і пад.) з дабаўленнем гародніны, круп і пад.’ (ТСБМ, Сцяшк.; шальч., Сл. ПЗБ), ’булён’ (мёрск., Сл. ПЗБ), ’крупнік, крупеня’ (Бяльк.), су́пік памянш. (свісл., Сл. ПЗБ). Новае запазычанне з рус. суп ’тс’, дзе з франц. soupe ’суп’ (адкуль таксама англ. soup, гал. sоер, ням. Suppe ’тс’), што з гала.-раманск. suppa, якое, як мяркуюць, узыходзіць да германскіх моў, параўн. гоц. supôn ’прыпраўляць спецыямі’; гл. Фасмер, 3, 804.

*Суп2 ’каршун’, толькі ст.-бел. супъ, семпъ, сепъ ’сцярвятнік’ (Ст.-бел. лексікон), фіксуецца з 1518 г.; запазычанне са ст.-польск. sęp ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 143); але параўн. ц.-слав. сѫпъ ’тс’, адкуль магло быць запазычана ст.-бел. супъ. Укр., рус. суп, польск. sęp, в.-луж., н.-луж. sup, чэш., славац. sup, серб.-харв. су̑п ’тс’, балг. суп ’птушка Vulvur fulvus’. Прасл. *sǫpъ ’каршун’. Слова няяснага паходжання. Паводле Голуба–Копечнага (361), гэта варыянт з насавым галосным да *sop‑ (гл. сапці). Гл. Фасмер, 3, 804; Шустар-Шэўц, 1378–1379; Борысь, 542. Магчыма сувязь з насуплены, супіць (гл.) — з-за «насупленага» выгляду птушкі (Антропаў, Назв. птиц, 368).

Супако́й ’спакой, заспакаенне’ (ТСБМ, Нас., Некр. і Байк., Ласт., Гарэц., Шат., Арх. Федар., Сержп.). Да спакой (гл.) з іншай прэфіксацыяй (гл. су-), хутчэй за ўсё, другаснае ўтварэнне ад супако́іць ’заспакоіць, уціхамірыць’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт.).

Супако́н: супоко́н ве́ку ’спрадвеку’ (Нас.). Гл. спакон.

Су́пал ’папалам’: хлѣбь суполъ с мякиною (Нас.). Прэфіксальнае ўтварэнне (*sǫ‑) ад *polъ, гл. палавіна.