◎ П’е́ўка п’ёўка ’п’яўка’ (калінк., бярэз., Сл. ПЗБ), пʼеўга ’тс’ (ТС). З піяўка (як рус. пиявка ’іх:’), якое з піява < прасл. *pijcn > a < *pijali ад *piti > піць (гл.). З аднаўленнем “несапраўднага” е (на месцы я), якое ў палескіх гаворках можа пераходзіць у ё пад націскам перад jp, параўн. хлеў ’хлеў’. Параўн. ст.-рус. шанца, пиавица, пиявица (XV ст.) ’тс’. Гл. п’яўка.
◎ Пе́ўне, пеўня ’напэўна, мабыць’ (Ян.; ТС; люб., Жыв. сл., ЖПС). Гл. таксама пэўна, пэўны.
Пе́ўнік ’касач’ (мазыр., Жыв. сл.), пе́ўнікі ’званец звычайны, Rhinantus L.’ (Шат.), ’сачавічнік вясенні, Orobus vernus L.’ (Кіс.), пі́ўнычкы ’братаўка дуброўная, Melampyrum nemorosum L.’ (бяроз., Нар. лекс.), пе́ўнікі ’капытнік, Calla palustris L.’ (бых., хойн., ЛА, 1) у выніку семантычнага пераносу паводле падабенства да грэбня пеўня альбо афарбоўкі (некалькі колераў) з пе́вень (гл.).
Пе́ўны ’з зародкам (пра яйка)’ (міёр., Жыв. сл.), пе́ўнае (яйка), пе́ўнъя, пе́ўныя ’тс’ (лаг., кругл., беш., ЛА, 1), пе́ўный ’пэўны, сталы’ (Бяльк.). Гл. пэўны.
◎ Пех ’чалавек, якога трэба падштурхоўваць да працы, справы’ (Нас.). Насовіч (413) выводзіць гэтае слова з nixaifb — народная этымалогія. Параўн., аднак, славен. pęh ’стома, стомленасць’. pęhati ’слабець’, pehati se ’старацца, працаваць, клапаціцца’, pehdta, pehočci ’стомленасць’, сюды ж ц.-слав. опЬшатн ’слабець, марнець; бяднець’, рус. опешать ’збяднець’, ’моцна стаміцца і захварэць’, ’перастаць быць дзейным, актыўным; страціць сілы, энергію’, ст.-чэш. pešeti ’слабець, чэзнуць; сумаваць’, н.-луж. pešak ’стары грыб’ і інш., якія можна ўзвесці да прасл. *pešati, роднаснага літ. pežti, pežti ’мець хворы выгляд’ (Бязлай, 3, 21). Махэк₂ (446) дапускае страту звонкасці ў слав. *pezjałi > pes‑jati > *peśati.
◎ Пехадра́ла ’пехатой’ (груб.) (калінк., З нар. сл.), пішыдршт ’тс’ (Юрч. СНС), рус. пеходралом, пешедралом ’тс’. Да пех‑ (гл. пешы) і драла (гл.). Параўн. яшчэ драць, драпаць ’уцякаць’, рус. удирать ’тс’.
◎ Пехата́ 1, ’фасоля, якая не ўецца’ (навагр., З нар. сл.), укр. піхота ’тс’. З польск. piechota, якое з fasola piesza ’фасоля карлікавая, Phaseoliis narius’. Параўн. таксама польск. дыял. groch piec Ноту альбо piechociarz. Гэтаксама рус. кур. пешая фасоль ’фасоля, якая расцілаецца, — гэтае значэнне “нібыта збл іжае слова пеший з почвою” (Даль, З (1996), 551).
◎ Пехата́ 2 ’пяхота’ (Стан.) — да пяхота (гл.).
Пехато́й, пехато́ю, пехото́ю, пехато́м, пехо́том, пехото́м ’пешшу, сваімі нагамі’ (ТСБМ, Др.-Падб., Касп., ТС, Сл. ПЗБ; жытк., Мат. Гом.; ЛА, 5). Укр. піхотою, рус. пехото́ю, польск. piechotą, piechotką ’тс’. Прыслоўе — былы назоўнік у Тв. скл. Да пяхота (гл.). Формы на ‑том — вынік кантамінацыі лексем пехата́ і пяшком.
◎ Пехаўё ’цапільна’ (светлае ДАБМ, камент., 828), пяхаўё, пехаўё ’дзяржанне ў лапаце’ (іўеў., светлаг., акц., стол., ЛА, 2; Сл. ПЗБ), пехоўё ’дзяржанне ў памяле’ (стол., ЛА, 4), ’драўляная ручка ў пешні’ (ТС), пехаўё ’корпус долата для выдоўбвання борці’ (Мат.), укр. палес. паховʼе ’дзяржальна ў вілах’, польск. дыял. piechowisko ’дзяржанне рыбацкай восці’. Утворана пры дапамозе суфікса ‑аўе/ ‑аўе (Сцяцко, Афікс. наз., 168) на базе прасл. *pexati, аснова якога прадстаўлена ў пешня (гл.); неверагодна наконт укр. паховые ’чаранок вілаў’. Ніканчук (Этимология–1984, 169: ідэя раскрытасці, “распахнутости” > паха, пахвіна, гл.).⇉-
◎ Пе́хта, нехта ’пеша’ (брэсц., Нар. лекс.). З польск. piechto ’тс’, якое, як і piechty, piechtą, што з’яўляюцца скарочанымі формамі лексемы piechota, piechotą. Сюды ж пехтам ’пешшу’ (маст., Сл. рэг. лекс.).