Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Мяра́нка ’невялікая яма, запозненая вадой’ (лях., Сл. Брэс.). Да прасл. тегпа (укр. мерена, мерёнька ’жабіна ікра’), якое з уграфін. моў. Параўн. хантыйск. марэн, мансійск. ма°рнэ ’ікра’, ’жабіны малькі’ (ЕСУМ, 3, 440).

Мярва́1, мэрви, мерай ’іл’ (Нікан.; лельч., Нар. лекс.). Да мёрва©.

*Мярва́2, ельск., нараўл., браг. мерей ’памяты, зблытаны лён’ (ЛАПП). Да мёрва2 (гл.).

Мярдва́ ’татары’ (лях., Сл. ПЗБ). Да этноніма мардви < і рус. мордай (Фасмер, 2, 653). Параўн. бел. мардва ’дзеці’ (гл.) і смал. мордвин ’свавольнік’, а таксама рус. мордвин і татарин ’дзядоўнік’, ’чартапалох’.

*Мярза́вы, мерза́ву, мерзе́ны ’агідны, дрэнны’ (ТС), мярзя́ва ’нягоднік, паганец’ (Ян.), укр. мерзе́нний, мерзосві́тний, рус. мерзкий, ст.-рус. мьрзъкъ, чэш., славац. mrzký, славен. mŕzək, серб.-харв. мр̏зак, макед. мрзешен, мрзешник, ст.-слав. мръзъкъ. Звязана з мёрзнуць, мароз (Фасмер, 2, 603), параўн. алб. mardhem ’дрыжу ад холаду’, marth ’мароз’. Параўн. аналагічна чэш. osiuditi ’выклікаць агіду’, ostuda ’сорам’ — рус. студить, ням. Schauder ’дрыготка’ і ’жах, агіда’. Супраць такіх паралелей выступае Махэк₂ (381) і звязвае чэш. mrzeti з ц.-слав. мръсьнъ ’гідкі, агідны, жудасны’.

Мярзля́к, мерзля́к ’чалавек, вельмі адчувальны да холаду, марозу’, ’мёрзлы прадмет’, ’замёрзлы выступ гразі’, ’лядзяк’ (ТСБМ, Шат., Ян.; клец., Нар. лекс.; смарг., Сл. ПЗБ), мярзьля́чча ’мёрзлыя камякі’, ’мёрзлая гародніна’ (Бяльк., Растарг., ТС). Да мёрзлы < мерзнуць (гл.). Аб суфіксе ‑як гл. Сцяцко, Афікс. наз., 130–131.

Мярзота ’подласць, погань’, ’тое, што выклікае агіду’, мярзлотнік ’нягоднік’ (ТСБМ, Нар. Гом.), капыл. мярзотка ’нягодніца, благая жанчына’ (Жыв. сл.). Укр. мерзота ’тс’, славен. mersota ’агіда’, серб.-харв. мрзота. Магчыма, прасл. mьrzota. Гл. мярза́вы.

Мярзя́чка ’дрыжыкі, калоціць’ (Нас.). Да мярэявы (гл.).

Мярка́с ’мерка’ ў прымаўцы: чаркас, мяркас ’чырканём па мерцы’ (Нас.). Жартаўлівае (экспрэсіўнае) утварэнне ад мераць і суфікса ‑ас (аб ім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 62).

Мярка́цыя ’разгляд, разлік’ (Нас.). Да меркицыя (гл.).

Мярка́ць ’сцямнецца’, ’цямнець’ (Уласт), рус. арханг. меркить ’тс’. Да змрок (гл.), змяркицца. Адсутнасць зваротнай часціцы -ца, магчыма, пад уплывам балтыйскага субстрату, параўн. літ. brėkšti, temti, ztėjuoti ’тс’.

*Мя́ркаць, муркаць ’мяўкаць’ (ТС). Гукапераймальнае. Магчыма, пад уплывам міркітаваць у лексемы мяўкаць ‑ў‑ > ‑р‑‑