Мардва́ ’дзеці’ (клім., Растарг., Да характ.) ’гарэзы, свавольнікі’, ’назола’, ’непакойныя людзі’, ’шумная хеўра, зборышча’ (Нас.). Рус. смал. мордва́ ’розныя дробныя прадметы, дробязь’, смал., калуж. ’малыя дзеці’. Да мардава́ць ’мучыць, непакоіць’ (Фасмер, 2, 653–654). Утворана пры дапамозе суфікса ‑ва, як дзятва́, пацанва́, братва́ (Сцяцко, Афікс. наз., 202). Параўн. драг. жымырва́ ’дзеці — гарэзы і назолы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)