◎ Клу́нда ’хто сварлівы, бурклівы’ (Сл. паўн.-зах.). Магчыма, экспрэсіўнае ўтварэнне з суфіксам ‑да і назалізацыяй каранёвага вакалізму. Параўн. рус. шлёнда ад шляться. Тады шунда ад клуціць (< польск. kłócić). Параўн. клутня (гл.) таго ж паходжання.
◎ Клундзю́к ’страўнік, начынены мясам’ (гл. кіндзюк) (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. skilandziukas ’тс’ (Сл. паўн.-зах., 2, 480), ’тоўсты, брухаты’ (параўн. таксама кіндзюк) (З нар. сл.), ’сляпая кішка ў кабана’ (Нар. сл.). Кантамінацыя кіндзюк і клунак.
◎ Клуні́цца ’задыхацца’ (Нік.). Няясна. Параўн., аднак, клунак у значэнні ’вязка, звязка’, тады *клуніць ’звязваць’ > Жлуніцца ’звязваццаʼжлуніцца ’задыхацца’.
◎ Клу́нкі ’кішкі, вантробы’ (Нас.). Параўн. шлункі (Нас., 237). Гл. шундзюк.
Клу́ня ’гаспадарчы будынак для складвання снапоў, сена, пуня’ (ТСБМ, Нас., Касп., ТС, Сл. паўн.-зах., Федар., Гарэц., Сцяшк., Маш., Тарнацкі, Studia, ДАБМ, Шушк., Шн., Гарб., Грыг., Жыв. сл., Зн. дыс., Хар., Нік. Очерки), ’гумно’ (Мат. Гом., Гарэц., Яруш., Хар., Абабур., Янк. II). Укр. клуня, рус. клуня ’тс’, польск. klunia ’тс’ (усходнеславянскага паходжання). Балтызм. У якасці крыніцы прыводзяцца літ. klúonas ’ток, гумно’, лат. kluõns ’тс’. Гл. Лаўчутэ, Балтизмы, 13 з літаратурай.
◎ Клупа́ць ’калупаць’ (Нас.). Гл. калупаць.
◎ Клупі́на ’ранка, драпіна’ (Др.-Падб., Гарэц.). Гл. калупаць.
◎ Клусава́ты ’хлуслівы’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. клаўса.
◎ Клу́стасць ’тлустасць’ (Сцяшк., Сл. паўн.-зах., Жд. 2). Гл. тлусты.
◎ Клу́тня ’сварка’ (Грыг.). З польск. kłótnia ’тс’.