Бля́кнуць (БРС, Нас.), укр. бля́кнути. Запазычанне з польск. blaknąć ’тс’ (гл. Рудніцкі, 143–144). Спакон вякоў усх.-слав. формы, рус. блёкнуть, укр. дыял. бле́кнути (паходжанне іх не вельмі яснае; Бернекер, 63, рэканструюе аснову *blьk‑, супраць чаго Фасмер, 1, 173; іншая магчымасць: *blěk‑, гл. Шанскі, 1, Б, 137, там і літ-ра).
Бляск (БРС, Шат., Сцяшк. МГ). Укр. бляск ’тс’. Падобныя формы ёсць і ў некаторых рус. гаворках (зах.): бля́скать, бля́скнуть. Бясспрэчнае запазычанне з польск. blask ’тс’ (< blěsk; Брукнер, 29; Слаўскі, 1, 34). У бел. мове была б адпаведнасць блеск. Параўн. і ст.-бел. бляск (Булыка, Запазыч.).
Блясна́ (БРС). Рус. блесна́ ’тс’. Фасмер, 1, 174 (а перад ім Буга, РФВ, 70, 101), указвае на сувязь з літ. blìzgė ’тс’. Няпэўна. Хутчэй, як лічыць Шанскі, 1, Б, 138, ад blěskъ ’бляск’.
Бля́ты від кузава воза; частка яго’ (Маслен.). Бясспрэчна запазычанне з польск. blat ’дошка і г. д.’ (вельмі многа значэнняў), а гэта з ням. Blatt (таксама шмат значэнняў, Варш. сл., 1, 163). Укр. блят (часткі розных прылад). Польскае пасрэдніцтва прымае Шалудзька, Нім., 22, супраць чаго Рудніцкі, 153 (прама з ням.).
Бля́ха. Рус. бля́ха (з XVII ст.), укр. бля́ха, дыял. блє́ха (укр. слова вядома з XV ст.). Запазычанне з польск. blacha ’тс’ < ст.-в.-ням. blëh, с.-в.-ням. blëch. Патабня, РФВ, 1, 262; Міклашыч, 14; Бернекер, 59; Праабражэнскі, 1, 32; Корбут, PF, 4, 427; Фасмер, 1, 180; Брукнер, 28; Шалудзька, Нім., 22; Рыхардт, Poln., 35; Кюнэ, Poln., 45. Памылкова Рудніцкі, 153 (непасрэдна з ням.; аб гэтым Краўчук, ВЯ, 1968, (4), 127). У бел. мове бля́ха засведчана з XV ст. (Булыка, Запазыч.). Вытворныя: бля́хар (Бяльк., Нас., Шат., Касп.), бляха́р (БРС), бляшаны́ (БРС, Шат.), бляша́ны (Нас., Касп.), бля́шанка (Шат.), бляша́нка (БРС, Нас., Касп.).
Бляя́ць (БРС, Бяльк., Шат., Касп., Сцяшк. МГ). Рус. бле́ять, укр. блія́ти, бле́яти, балг. бле́я, серб.-харв. бле́јати і г. д. Параўн. лат. blêt ’бляяць’, с.-в.-ням. blæjen. Дзеяслоў гукапераймальнага характару. Гл. Фасмер, 1, 174; Шанскі, 1, Б, 139.
Бо ’таму што’. Ст.-рус. бо, рус. бо, укр. бо, чэш. (ст.) bo, славац. bo, польск. bo, серб.-харв. бо. Прасл. bo першапачаткова частка ўзмацняльная і пацвярджальная. Параўн. літ. bà ’тс’, гоц. ba, авест. bā і г. д. Славянскае bo, як лічаць, чаргуецца з ba (гл. ба 2). Бернекер, 36; Траўтман, 22 і наст.; Фасмер, 1, 99; Махэк₂, 39; Слаўскі, 1, 24, 37–38; Брукнер, 9. Гл. яшчэ Шэвялоў, Prehistory, 117. Да сінтаксіса і гісторыі бо ў бел. мове гл. Баханькоў, Зб. Крапіве.
Боб. Рус. боб, укр. біб, польск. bób, чэш. bob, серб.-харв. бо̏б і г. д. Прасл. bobъ. Роднасныя формы: прус. babo, лац. faba. І.‑е. *bhab‑. Астатнія і.-е. формы стаяць фармальна значна далей (і тут няма пэўнасці): параўн. яшчэ грэч. φακός ’чачавіца’, ням. Bohne ’боб’. Думаюць таксама, што боб — слова «праеўрапейскай» культуры. Бернекер, 65; Траўтман, 23; Махэк, LP, II, 158; Махэк₂, 58; Слаўскі, 1, 40; Фасмер, 1, 180; Курыловіч, L’apophonie, 194 (тут адносна вакалізму). Ці сюды бо́бка ’зерне; гарошынка; шарык і да т. п.’?
Бо́бер ’божая кароўка’ (Інстр. лекс.). Параўн. укр. назвы: бабру́н, бабру́на, бабару́нка, бабри́ська, бобру́нка, бобору́нка, бобруни́ця і г. д., якія звычайна звязваюць з укр. дзеясловам ба́брати(ся) ’пэцкаць; вазіцца’ (Рудніцкі, 46; перад тым як паляцець, божая кароўка нібы доўга возіцца). Фанетычна немагчымая сувязь з бедр‑ ’божая кароўка’ (насуперак Махэк₂, 50, і Каламіец, Мовознавство, 1967 (3), 50–51). Паколькі сувязь з дзеясловам бабрати(ся) няпэўная (гл. Краўчук, ВЯ, 1968 (4), 124), то, магчыма, трэба зыходзіць з шырока вядомай асновы babr‑, bobr‑ і да т. п. (параўн. нават рум. buburúză ’божая кароўка’; падрабязней Краўчук, там жа). Параўн. яшчэ барбуха.
Бо́бік ’расліна Menyanthes trifoliata L.’ Гл. бабо́к.