Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Іспо́дак ’сподак’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб., Касп., Бяльк., Сл. паўн.-зах.), ’ніжняя частка малой пасудзіны’ (Нас.). Утворана ад іспод (гл.) з суф. ‑ак. Гл. сподак.

Іспо́дка, звычайна мн. іспо́дкі ’вязаныя рукавіцы’ (Нас., Касп., Бяльк.), іспо́дка, іспо́тка ’рукавіца’ (Гарэц., Мат. Маг., Сл. паўн.-зах.; дзісн., Нар. сл., 113), іспо́тка ’рукавіца з адным пальцам’ (докш., Янк. Мат., 72; ДАБМ, к. 333). У рускіх гаворках испо́дка́ ’вязаная рукавіца, якая звычайна надзяваецца падыспад другой — скураной рукавіцы’. Ст.-рус. исподки ’ніжнія рукавіцы, панчохі, якія надзяваюцца падыспад другіх (верхніх)’ адзначана з XVI ст. Назва звязана з тым, што ісподкі надзяваюцца падыспад другіх (верхніх) рукавіц, пашытых звычайна са скуры ці аўчыны (гл. Груцо, Бел. мова, 1965, 130). Кандэнсат словазлучэння ісподнія рукавіцы. Гл. ісподні.

Іспо́дні ’ніжні’ (Касп., Бяльк., Сл. паўн.-зах.), ’ніжні, нацельны’ (Мат. Маг.). Рус. дыял. і уст. испо́дний ’ніжні, нацельны’. Ст.-слав. исподьн҄ь ’ніжні’, ст.-рус. исподнии ’ніжні, нацельны’. Прыметнік, вытворцы з суф. ‑ьнъ ад исподъ (гл. іспод). Гл. сподні.

Іспо́днік, іспо́дня ’ніжняя спадніца’ (Касп.), ’жаночая кашуля з белага паркалю’ (Жд. 3), іспо́днікі ’споднікі, кальсоны’ (Бяльк.); параўн. рус. дыял. испо́дник, испо́дня ’ніжняя спадніца’, испо́дница, испо́дка ’ніжняе адзенне, бялізна’, ст.-рус. исподникъ ’адзенне, якое надзяваецца пад што-н.’ Утворана сцяжэннем атрыбутыўных словазлучэнняў ісподняя спадніца, кашуля і г. д. Аналагічна іспо́днік ’ніжні камень у жорнах’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. ісподні.

Іспо́л ’палавіна ўраджаю, якая аддавалася за арандаваную зямлю’ (Сл. паўн.-зах.), ’частка ракі ўверх па цячэнню ад плаціны’ (Касп.); параўн. у Даля: и́спола, и́сполу ’напалавіну, папалам’. Звязана са ст.-рус. исполу ’напалавіну’ (з XIII ст.). Ст.-слав. исполоу толькі ў выразе исполоу оумрътвити ’напалавіну ўмярцвіць’. Вынік зрашчэння прыназоўніка изъ і назоўніка полъ ’палавіна’ (Шанскі, 2, I, 126). Гл. палавіна.

Іспра́ва ’папраўка, выпраўленне’, ’выкананне’ (Нас.). Рус. дыял. испра́ва ’папраўка’ (Даль), перм. ’папраўленне абставін жыцця’ (СРНГ). Узыходзяць да ст.-рус. исправа (XII ст., са значэннем ’выпраўленне, папраўка’ з 1626 г.) ад исправити < ст.-слав. исправити (калька ст.-грэч. κατ‑ορθόω, дзе κατ‑ис‑ὁρθόω‑правлѭ), гл. Шанскі, 2, I, 127.

Іспуга́цца ’спужацца’ (Сл. паўн.-зах.). З рус. испуга́ться. Гл. пужаць.

Іспы́т ’праверка ведаў, экзамен’, ’выпрабаванне, праверка’ (ТСБМ, Гарэц.). Рус. испыта́ние ’праверка, даследаванне’, ’экзамен’, ’цяжкае перажыванне, няшчасце, жыццёвая нягода’, дыял. испы́т ’спроба, проба’, испы́тка ’выпрабаванне, праверка’, ’спроба’, укр. і́спит ’выпрабаванне’, ’экзамен’, іспіта́ння ’выпрабаванне’, серб.-харв. ѝспит ’экзамен’, ’допыт’, ’заручыны’, балг. и́зпит ’экзамен’, ’выпрабаванне’, макед. испит ’тс’. Ст.-рус. испытъ ’расследаванне, дазнанне’, ’проба, праверка’ < ст.-слав. испытъ ’выпрабаванне, даследаванне’ поруч з испытание ’выпрабаванне, даследаванне, расследаванне’. Бязафікснае ўтварэнне ад испытати (відаць, калька ст.-грэч. ἐξ‑ετάξω ’даследаваць, выпрабоўваць’ з ἐξ‑ ‑ис, ἐτάξω‑ пытаю), гл. Шанскі, 2, I, 128.

Іспячы́ ’спячы’ (Сл. паўн.-зах.), магчыма, пад уплывам рус. испе́чь ці ўтварэнне з пратэтычным і‑ (гл. пячы).

Ісса́ць (Шат.) з пратэзай і‑. Гл. ссаць.