◎ Ну́днікі ’дзікі вінаград (Vitis L.)’ (Сл. ЦРБ). Ад нудны ’выклікаючы моташнасць’, параўн. ну́дачка ’ягада касцянка’ (гл.).
Ну́дны ’надаедлівы; нецікавы; бедны’ (Нас.), ’сумны; які наганяе нуду’ (Сл. ПЗБ), ’які выклікае моташнасць, ад якога цягне на ваніты’ (ТС), ’нясмачны, брыдкі’ (Ян.). Ад нуд, нуда́ (гл.).
◎ Ну́жа ’недахоп харчоў; патрэба’ (Нас.), ’галеча’ (Яруш.), ’сум’ (пін., Сл. ПЗБ), ’мухі (наогул насякомыя)’ (Ян.; Мат. Гом.), ’шасціножкі (камары, мошкі, сляпні, авалы, зыкі, мухі)’: Улетку нужа тавар эаедае (Некр.), сюды ж таксама нюжа ’галеча; рой мошак’ (Сержп., Грам.), укр. ну́жа ’вошы; мухі’, рус. ну́жа ’галеча, беднасць; неабходнасць; прымус; сверб’, польск. nędza ’галеча, бяда’, чэш. nouze ’тс’, славац. nudzą ’тс’, в.- і. н.-луж. nuza ’тс’, славен. nüja ’неабходнасць, патрэба’, серб.-харв. нржда ’тс’, макед. нужда ’тс’, балг. нужда ’тс’, ст.-слав. ноуѫда ’тс’. Прасл. *nudja ’патрэба, неабходнасць’ ад *nuditi, гл. нудзіць (Махэк₂, 402; Бязлай, 2, 230); паводле Фасмера (3, 88), роднаснае нуда, нудить. Зубаты (I, I, 312) выводзіць значэнне слова з ’мучыць, турбаваць, прыгнятаць’ і далей ’прымушаць’, чым і тлумачыцца увесь спектр значэнняў, блізкіх значэнню слова бяда. Змякчэнне н мае, відаць, экспрэсіўны характар. Сюды ж таксама ну́жнай мужык ’бедны мужык’ (Анім.).
◎ Ну́жаць ’есці’: Навару Сцяпану чаго, а сама сала нужаю (чачэр., Мат. Гом.). Няясна; магчыма, ад нужа (гл.), семантычна трансфармацыя ад ’патрэба’ да ’ўжываць’ (= рус. ’потребляць’).
Нужда́ ’нястача, беднасць’ (Сл. ПЗБ), ’патрэба, неабходнасць’ (Бяльк.), ’бяда, гора, журба’ (ТС, Ян.), nużdá ’вошы’: jak zapárуsz płáccie haràczym szczółkam, to zhinie ŭsiàkaja nużdá — і woszy, і hnìdy, Пятк., 2, 110. Па фанетычных прыкметах (‑жд‑ < *‑dj‑), запазычана з ц.-слав., параўн. ст.-слав. ноужда ’неабходнасць, прымус’; развіццё семантыкі на базе устойлівых словазлучэнняў: jehó nużdá zajéła („o bardzo zawszawionych osobnikach“, Пятк., там жа), з нужды́ напада́юць вошы (ТС). Сюды ж нужда́ць ’прымушаць’ (Нас.), ’вымагаць’ (Бяльк.). Параўн. Фасмер, 3, 88; Слаўскі, SOr, 18, 265.
◎ Нузда́ць ’цугляць, трымаць у строгасці’, ’вуздаць, кілзаць’ (Бяльк.), ’звязваць звенні плыта’ (беразін., З нар. сл.), сюды ж нуздд ’вуздэчка’ (Ян.), ну́зды, нуздакі ’вяроўкі, звітыя з бярозавых або лазовых вітак ці гужбы для звязкі паасобных звенняў у цэлы плыт’ (расон., беразін., барыс., З нар. сл.), укр. нуздати ’цугляць, надзяваць вуздэчку’, нузда ’вуздэчка’, рус. пуздать ’тс’. Ад за‑нуздаць ’зацугляць’ (< ⁺за‑уздать, н устаўное, Карскі, 1, 325), гл. вузда; зыходзячы з плытагонных тэрмінаў, не выключана паходжанне ад навуз ’навязка’, параўн. рус. науз ’частка конскай збруі’ з другасным збліжэннем да вузда (паўзуну з‑ X узда).
◎ Ну́здзечка ’вуздэчка для язды вярхом, лепшай якасці, з цуглямі’ (Маш.), параўн. укр. нуздечка ’тс’. Ад вуздзечка (гл. вуздэчка) пад уплывам зануздаць ’зацугляць’ (гл. нуздаць), іншы варыянт замены: муздзечкі (Шн. 1), замуздаць (там жа), паводле Карскага (1, 324), па тыпу Школай, Мікста (рус. Николай, Никита), параўн. таксама пастронкі//настрамкі.⇉,
◎ Нуле́, нулі — сцвярджальная часціца (Жд. 2, Сл. ЦРБ), нуле ’тс’ (карэл., Янк. Мат.), тое ж нале, ноле (гл.). З ну і але.
Нуль (БРС, ТСБМ), укр. нуль, рус. арх. нуль. Запазычана праз нямецкае Null з іт. nulla ’нішто, нічога’ < лац. nullus ’ніякі’ < ne ullus ’ні адзін’ (Фасмер, 3, 81; Бязлай, 2, 230).
◎ Нум ’ну, давайце’: нум‑те‑тка, братцы, думати (гом., Рам. 1), нумо: нумо думати, гадати, де нам, сестра, мати узяти (там жа), укр. нум, нумо ’тс’. З ну (гл.), узмоцненага часціцай ‑м(о), таго ж паходжання, што і ў быццам (параўн. бытта), гл. ESSJ SG, 2, 507; 1, 321. Будзіловіч (Грам. особенности малорус, говора в Гродн. губ., рук.) супастаўляў нумо з дзеяслоўным канчаткам у диймо (пабуджальная форма).