Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Нуле́, нулі — сцвярджальная часціца (Жд. 2, Сл. ЦРБ), нуле ’тс’ (карэл., Янк. Мат.), тое ж нале, ноле (гл.). З ну і але.

Нуль (БРС, ТСБМ), укр. нуль, рус. арх. нуль. Запазычана праз нямецкае Null з іт. nulla ’нішто, нічога’ < лац. nullus ’ніякі’ < ne ullus ’ні адзін’ (Фасмер, 3, 81; Бязлай, 2, 230).