Ну́це ’ну, давайце’: núcie chłopcy próbować (Пятк. 2), ну́це і ну́цё ’выклічнік, які ўжываецца пры паганянні валоў’ (Кліх), ну́цетка ’ну, нутка’ (Нас.), укр., рус. ну́те ’тс’, серб.-харв. ну̏те, ну̏ти ’ну; бач’, славен. nuti, nute ’бач’. З *nu/nǫ (гл. ну) і часціцы *‑te (*‑tě, *‑ti), якую часам спрабуюць звязаць з канчаткам 2‑й асобы мн. л. загад, ладу (ESSJ SG, 1, 329; 2, 506; Фасмер, 3, 88). Параўн. ну́тка (гл.).
◎ Ну́цер ’конь, кабан напаўпакладаны або з прыроднай анамаліяй’ (ТС). Відаць, утворана шляхам адваротнай дэрывацыі з нутрэц ’тс’; менш верагодна захаванне першаснай формы, суадноснай, напр:, са славен. noter ’унутр’, рус. ну́терь ’сярэдзіна, вантробы’ і пад. Гл. нутро.
◎ Ну́ціць ’ціха спяваць’ (Сцяшк. Сл.; стаўб., Сл. бел. нар. фраз.). Запазычана з польск. nucić ’тс’ (ад nuta ’нота’).