Вуздэ́чка (БРС), вузьдзе́чка ’аброць’ (Бяльк.), вузде́чка, вуздэ́чка, уздэ́чка, гузьде́чка ’тс’ (Маслен.), укр. вузде́чка, рус. узде́чка, дыял. вузде́чка і вуздэ́чка ’тс’ (Растаргуеў, Бранск.). Па фанетычных і акцэнталагічных прычынах хутчэй за ўсё запазычана з польск. uzdeczka ’тс’; параўн. Карскі, 1, 166; Нарысы, 121.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)