Ну́здзечка ’вуздэчка для язды вярхом, лепшай якасці, з цуглямі’ (Маш.), параўн. укр. нуздечка ’тс’. Ад вуздзечка (гл. вуздэчка) пад уплывам зануздаць ’зацугляць’ (гл. нуздаць), іншы варыянт замены: муздзечкі (Шн. 1), замуздаць (там жа), паводле Карскага (1, 324), па тыпу Школай, Мікста (рус. Николай, Никита), параўн. таксама пастронкі//настрамкі.⇉,

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)