Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Неграме́чы ’пераборлівы ў ежы’ (карэл., Марц.). Відаць, ад грумёнаць (варыянт — глумёчаць) ’грэбаваць’ (ТС), што можа быць звязана з літ. grumti ’мяць, умінаць’, grömaloti ’перажоўваць’; варыянтнасць вакалізму, як у гром, грымець, параўн. таксама грумёць ’грымець’ (ваўк., Сл. ПЗБ).

Негуля́шчая ’цяжарная’ (Ян.). Эўфемізм, характэрны для назваў, звязаных з цяжарнасцю (параўн. тоўстая, чараватая, балг. непразна і пад.); да гуля́ць ’быць вольным, незанятым’.