Кво́ліцца ’недамагаць, хварэць’ (Шат., Сержп. Пр., Янк. I, Жыв. сл., Ян., ТС), ’ныць, жаліцца, енчыць’ (Шат., Мат. Гом., Сл. паўн.-зах.). Гл. кволіць 1.
Кво́ліць 1 ’слабець’ (Нас.), ’непакоіць’ (Сцяшк. Сл.). Гл. кволіць 2 і кволы.
Кво́ліць 2 ’рабіць што-небудзь больш вольным’ (Нас.). Гл. кволы.
Кво́ліць 3 ’чакаць’ (Нас.). Параўн. кволіць 2 і кволы (гл.).
Кво́лы ’фізічна не развіты, слабага здароўя, хваравіты’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Грыг., Сержп. Пр., Ян., ТС, Бяльк., КЭС, лаг.). Руская тэрыторыя, дзе зафіксавана кволый, уваходзіць у адзін арэал з беларускай (Герд, Бел.-рус. ізал., 32). Беларуска-ўкраінская інавацыя (Мартынаў, Бел.-укр. ізал., 47). Укр. кволий ’слабы, хваравіты, марудны, павольны’. Паходзіць ад прыслоўя кволи ’павольна’, якое да *къволи (параўн. польск. gwoli і бел. павольна, укр. повільно) (ЕСУМ, 2, 419). Параўн. таксама кволіць 2. Такая этымалогія прыводзіць да адмаўлення ад ранейшых версій, абгрунтаванне якіх было вельмі цяжкім. Гэта датычыцца Ільінскага, РФВ, 1917, 3–4, 204–206 (кволы < *kъv‑, звязанага з kyvati ’ківаць’), Праабражэнскага, I, 304 (хилый > *хволый > кволы), Фасмера, 2, 218–219 (кволый < квелить ’дражніць’).
◎ Кво́ртка ’фортачка’ (Мат. Гом.). Да хвортка < фортка.
Кво́та ’частка, доля, працэнт’ (ТСБМ, Нас., Касп., КЭС, лаг., Гарэц.). Ст.-бел. квота ’сума грошай, дата’ (з 1680 г.) < польск. kwota ’тс’ (Булыка, Запазыч., 146), якое з с.-лац. quota ’сума грошай’ (Слаўскі, 3, 501–502).
Кво́ты ’працэнты’ (Шн., Мядзв., Бяльк.). Гл. квота.
Квох ’пра квактанне, стогн’ (Нар. лекс.). Гл. квок.
Кво́хаць ’квактаць’ (Жд. 3, Бяльк., Юрч., Гарэц., Др.-Падб.). Гл. квох.
Кво́хкаць ’квактаць, стагнаць’ (Яўс.). Як аб гэтым сведчаць значэнні, кантамінацыя квактаць і вохкаць (гл.).