Геро́льд ’герольд’ (БРС). Рус. геро́льд, укр. геро́льд. Запазычанне з ням. Herold ’тс’. Параўн. яшчэ Фогарашы, SSlav., 4, 1958, 64; Рудніцкі, 1, 607.
Герц ’знаўца, махляр’ (Нас.), ге́рцык ’тс’, ге́рцаць ’мантачыць, махляваць’ (Нас.). Няясна. Насовіч мяркуе, што гэта запазычанне ад яўрэяў, якія гавораць па-нямецку.
Ге́рцаг ’герцаг’ (БРС). Рус. ге́рцог, укр. ге́рцог. Запазычанне з ням. Herzog. Гл. Фасмер, 1, 403; Шанскі, 1, Г, 63.
Герэ́зыя ’ерась, брахня’ (Нас.). Ст.-бел. герезия, герезыя, гереза ’тс’ (з XVI ст., Булыка, Запазыч.). З польск. herezja ’тс’ (< лац. haeresis сі рэч. αἵρεσις). Падрабязна Слаўскі, 1, 416–417. Параўн. рус. е́ресь, бел. е́рась, ст.-слав. ѥресь < грэч. (Фасмер, 2, 24). Паланізмам з’яўляецца і бел. (Нас.) герэты́к (ст.-бел. геретикъ, геретыкъ, гл. Булыка, Запазыч.) < польск. heretyk < лац. haereticus (гл. Слаўскі, 1, 416).