Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Бе́здань, бяздо́нне. Аналагічныя ўтварэнні і ў іншых слав. мовах. Параўн. рус. бе́здна, бездо́нный, укр. безодня, польск. bezdeń, чэш. bezdna, ст.-слав. бездъна, балг. бе́здна, серб.-харв. бѐздан і г. д. (да bez + dъno). Гл. Фасмер, 1, 144; Шанскі, 1, Б, 75.

Безецный ’нізкі, подлы’ (ст.-бел.; Булыка, Запазыч.). Укр. (з XVI ст. і ў дыялектах) безецний ’тс’. Запазычанне з польск. bezecny ’тс’ (да прасл. čьstь ’гонар’; Слаўскі, 1, 120). Цімчанка, 70; Булыка, Запазыч., 40. Сюды адносіцца і беззэ́цны цмок ’міфічны змей у беларускіх казках’ (Мядзв.).

Безік ’вока’ (Яўс.). Мабыць, звязана з бізюкі́ ’падслепаватыя вочы’ (Бяльк.). Параўн. рус. дыял. бизо́й ’сляпы’. Гэта апошняе Фасмер (1, 164) лічыць цёмным словам.

Бе́зма ’гразкае, непрыкметнае месца, дзе загразае ці топіцца жывёла’ (Яшкін). З е́зна (*bez(ъ)dъna), параўн. ба́гма ’багна’ (Касп.) < ба́гна (невядома, ці пераход н > м фанетычны). Семантыка слова выказвае працэс дэградацыі, мікранізацыі гэтага тэрміна (’вялікая глыбіня’ → ’лужына і да т. п.’). Параўн. Талстой, Геогр., 235–236.

Бе́зна ’багністае, вадзяное месца, якое зарасло чаротам; дрыгва; глыбіня, бездань’ (Бяльк., Яшкін). З бе́здна (да бе́здань, гл.).

Бе́знік ’малады бярозавы лес’ (Яшкін). Гаплалогіяй з бярэзнік.

Бей. Рус. бей, укр. бей і г. д. (у многіх еўрапейскіх мовах: ням. Веі, Bey, франц. bey, рум. bei, венг. bej і да т. п.). Запазычанне з тур. мовы (тур. bey, роднаснае іншаму цюрк. слову, гл. бек). Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 20; Шанскі, 1, Б, 82; Локач, 24; параўн. далей MESz, 1, 269.

Бек ’князь’. Рус. бек, укр. бек і г. д. (балг. бег, серб.-харв. бе̏г, алб. beg, венг. bég). Запазычанне з цюрк. моў. Цюрк. слова — роднаснае тур. bey. Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 20; Шанскі, 1, Б, 82. Параўн. тур. (старое) beg, уйг. bäg, чагат. bäk і г. д. Гл. яшчэ Локач, 24; MESz, 1, 267.

Беке́ша (Нас.), таксама беке́ш (Сцяшк. МГ, Сакал.), біке́ш (Янк. Мат., Інстр. I), бікеша (Інстр. I). Запазычанне з польск. bekiesza (а гэта з bekieszka; ад прозвішча Bekesz венгерскага караля С. Баторыя, гл. Кіт, ЭИРЯ, IV, 48 і далей). Варыянт беке́ш, біке́ш адлюстроўвае венг. форму bekes (< польск.). Гл. Фасмер, 1, 146; Кіт, там жа; Шанскі, 1, Б, 83. Аб гісторыі слова падрабязна (з літ-рай) гл. таксама MESz, 1, 271. Параўн. ст.-бел. бекешка (XVI ст., Булыка, Запазыч.).

Белабры́сы ’бландзін’ (БРС, Касп.). Рус. белобры́сый. Відаць, складанае слова: да bělъ ’белы’ і bry (brъve) ’брыво’. Гл. Фасмер, 1, 148; Шанскі, 1, Б, 87.