Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Белабры́сы ’бландзін’ (БРС, Касп.). Рус. белобры́сый. Відаць, складанае слова: да bělъ ’белы’ і bry (brъve) ’брыво’. Гл. Фасмер, 1, 148; Шанскі, 1, Б, 87.

Белаглова ’жанчына наогул’ (Нас.). Запазычанне з польск. białogłowa ’тс’ (да польск. слова гл. Зяленін, Табу, 1, 131; Фасмер, 1, 148). Параўн. яшчэ рус. белоголо́вка ’баба, жанчына’. Гэтыя словы, магчыма, табуістычныя ўтварэнні (Зяленін, Фасмер, там жа).

Белетрысты́чны. Запазычанне ў дакастрычніцкі перыяд з польскай мовы (польск. beletrystyczny). Аб запазычанні сведчыць марфалагічны тып прыметніка (на ‑н‑, у параўнанні з рус. тыпам на ‑еск‑). Гл. Крамко, Гіст. мовы, 2, 144.

Бе́лка1 ’вавёрка’ (БРС, Шат.). Рус. бе́лка, укр. бі́лка. Ст.-рус. формы былі бѣла, бѣла вѣверица ’белая белка’. Гэта даводзіць, што бѣлъка — утварэнне ад bělъ ’белы’. Першапачаткова назва адносілася, відаць, толькі да рэдкіх і вельмі каштоўных белых белак. Гл. Сабалеўскі, РФВ, 67, 214 і наст.; Фасмер, ZfslPh, 1, 152; Фасмер, 1, 148; Бернекер, 56; Шанскі, 1, Б, 86.

Бе́лка2 ’нягразкае балота, якое зарасло травой’ (Яшкін). Як і бель (гл.), вытворнае ад bělъ ’белы’.

Бе́лы. Рус. бе́лый, укр. бі́лий, польск. biały, чэш. bílý, ст.-слав. бѣлъ, балг. бял, серб.-харв. бе̏о, бе̑ли і г. д. Прасл. bělъ ’белы’. Роднасныя і.-е. формы: ст.-інд. bhālam ’бляск’, bhāti свеціць, ззяе’, літ. báltas ’белы’ і інш. І.‑е. корань *bhā‑ ’свяціць, ззяць’. Бернекер, 55; Праабражэнскі, 1, 59–60; Фасмер, 1, 149; Траўтман, 29; Брукнер, 24; Слаўскі, 1, 31. Да стылістычнай семантыкі слав. bělъ ’белы’ гл. Мастрэлі, RicS, 2, 92–100. Як экспрэсіўнае ўтварэнне са складанай суфіксацыяй сюды адносіцца белехкаце́ць ’бялецца’ (Сцяц.) < *běl‑exъ‑k‑ot‑ěti (або *běl‑exъ‑k‑ъt‑ěti). Далей сюды адносіцца бельё, белё, бяллё ’бялізна’ (гл. бялі́зна).

Бель ’балоцісты луг, поплаў, нягразкае балота, забалочанае нізкае месца і г. д.’ (усх.-палес., паўн.-зах. бел., гл. Яшкін, Талстой, Геогр., 189–190), таксама бе́лька, польск. biel, biela, bielnik. Лічыцца, што гэта вытворнае ад bělъ ’белы’ (г. зн. першапачаткова ’балота, луг белаватага колеру’). Гл. Машынскі, Uwagi, 2–3; Талстой, Геогр., 189 (там і іншая літ-pa). Параўн. бе́лка2.

Бе́льма, бе́льмы ’вочы’. Гл. бяльмо́.