Бег, бе́гаць, бе́гчы. Рус. бежа́ть, бе́гать, бег, укр. біг, бі́гти, польск. bieżeć, чэш. běžeti, ст.-слав. бѣжати, серб.-харв. бјѐжати і г. д. Прасл. běg‑ti, běžati, běgъ. Дакладная адпаведнасць у літ. bė́gti ’бегчы’, грэч. φέβομαι ’бягу’, φόβος ’бегства; страх’. Праабражэнскі, 1, 59; Фасмер, 1, 141, 143; Траўтман, 29. Да гісторыі семантыкі бел. бег гл. Жураўскі, БЛ, 1972, 1, 65–66.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)