Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Тэ́ртус ‘гул, шум; жах’ (Касп.), ‘клопат’ (Сцяшк. Сл.), tertes ‘спрэчка, блытаніна, непаразуменне’: u ich byŭ tertes za lon (Арх. Федар.). Параўн. укр. тарта́с ‘шум, галас’, турту́с ‘стук, грукат’, польск. tertas, tartas ‘шум, галас, мітусня, неразбярыха’, чэш. tartas ‘тс’, славац. tartas ‘тс’. Лічыцца словам гукапераймальнага паходжання, гл. Брукнер, 566 (параўноўвае з славен. tertranje ‘галас’), Махэк₂, 636 (аналагічна да чэш. экспр. varvas, tarvas, harvas з канцавым ‑s, як у halas), ЕСУМ, 5, 525 (пранікненне з польскай мовы). Паводле Чэкмана (Гісторыя, 115), па фанетычных прычынах паходзіць з мовы ідыш як мэтлух, вэрхал і пад. Да апошняга параўн. ід. tertl‑mertl ‘від гульні ў карты’ (Астравух, Ідыш-бел. сл.), відаць, імітатыўнага паходжання.

Тэ́рты ‘церці, мяць’ (Сл. Брэс.); ‘драць бульбу’ (брэсц., ЛА 1), сюды ж з тым самым значэннем тэ́ртэ, тэрті, тэ́рці (драг., бяроз., стол., ЛА 1), те́рти ‘пераціраць’ (Вруб.), ст.-бел. терти ‘церці, пілаваць’ (ГСБМ). Заходнепалескія дыялектныя варыянты дзеяслова це́рці (гл.), што ўзыходяць да прасл. *terti, параўн. тэртка, труха, гл.

Тэруя́ ‘пацяруха ад сена’ (пін., Нар. лекс.). Да папярэдняга слова шляхам далучэння да праславянскай асновы *ter‑ суфікса *‑ьja, што дало *terьja> teraja, гл. церая́; у з’явілася пад уплывам фанетычных змен у слове: зацвярдзенне r у спалучэнні *‑rьja магло выклікаць змену галоснага ў слабай пазіцыі. Параўн. труя2, гл.

Тэрц ‘дрыжанне, тупат’: скачуць, аш тэрц па падлозе ідзець (Мова Сен.). Няясна, магчыма, звязанае з тарцаваць ‘стругаць дрэва ўпоперак слаёў’ (Ласт.), вытворнае ад торц, гл. тарэц.

Тэрыто́рыя ‘абшар, працяг зямлі’ (ТСБМ, Пятр.). Можа разглядацца як адаптаваны тэрмін з мясцовай актавай лаціны ВКЛ, параўн. лац. territorium ‘абшар, прыналежны да нейкага горада, ваколіца горада; поле, маёмасць, уладанне; рэгіён’ (Жлутка). Магчыма, пазнейшае абноўленае запазычанне праз рус. территория з франц. territoire, англ. territory, што ўзыходяць да лац. terra ‘зямля’.

Тэ́ска ‘трэска’ (астрав., воран., Сцяшк.). Няясна, фармальна ўспрымаецца як фанетычны варыянт да цёска ‘тс’, што да цяса́ць ‘часаць, апрацоўваць сякерай’ (гл.), аднак арэальна і семантычна можа суадносіцца з літ. tašyti ‘тс’, лат. test ‘тс’, што да незахаванага першаснага *tešti (Смачынскі, 661). Гл. наступнае слова.

Тэ́скаць ‘нясці нешта патайное, ды неаднаразова’ (баранав., Мілк. Сл.). З вялікай верагоднасцю суадносіцца з таска́ць (гл.) пры чаргаванні а э ў сувязі з пераносам націску на першы склад дзеяслова шматкратнага дзеяння; пра «адноўленае» пад націскам э на месцы карэннага а гл. Карскі 1, 104; аналагічна штаны́/штэ́нікі і пад.

Тэст ‘выпрабавальнае заданне’ (ТСБМ, Улас.). Запазычана з англ. test ‘выпрабаванне, даследаванне’ ў XX ст., выводзіцца праз франц. test ‘ганчарны посуд’ з лац. testu, testa — ‘посуд, у якім правяралі якасць атрыманага металічнага вырабу, першапачаткова ў алхімікаў’ (Сной₂, 762; ЕСУМ, 5, 561; Арол, 4, 67). Сюды ж тэстава́нне, тэсці́раванне ‘праверка ведаў абітурыентаў’ (Каўрус, Словаклад).

Тэсць ‘цесць’ (Сцяшк., Пятр., Сл. ПЗБ), тестʼ ‘тс’ (Вруб.), ст.-бел. тесть, цесць ‘тс’ (ТСБМ). З польск. teść ‘цесць, свёкар’, гл. цесць. Сюды ж тэ́сця ‘цешча’ (Сцяшк.), тэ́шча ‘тс’ (кам., Сл. ПЗБ), те́шча ‘тс’ (Вруб.), ст.-бел. тесча, теща, цеща ‘тс’ (XVI ст., ТСБМ).

Тэ́ты ‘гэты’: тэты горшчык; у тэтым куточку (Ян.), сюды ж тэточкі ‘гэтакі’ (Мат. Гом.). Спалучэнне дэістычнага тэ (< прасл. *te) і часціцы то (< *to), дапасаванай па родзе (ESSJ SG, 2, 650), аналагічнае да сеты ‘тс’ (гл.); паводле Бузука — падобнае ўтварэнне це́то з ці ето (Svesl. zb., 164), гл. ці і гэты, паводле ESSJ (SG, 2, 119) — з це, параўн. укр. це ‘гэта’, і то1, гл.