Тэ́ска ‘трэска’ (астрав., воран., Сцяшк.). Няясна, фармальна ўспрымаецца як фанетычны варыянт да цёска ‘тс’, што да цяса́ць ‘часаць, апрацоўваць сякерай’ (гл.), аднак арэальна і семантычна можа суадносіцца з літ. tašyti ‘тс’, лат. test ‘тс’, што да незахаванага першаснага *tešti (Смачынскі, 661). Гл. наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)