Труя́ 1 ‘атрута’ (ТС). Утворана пры дапамозе прасл. суф. *‑ja ад першаснай формы дзеяслова *tru‑ti ‘труціць’, як руя́ ‘гайня’ ад *ru‑ti ‘раўсці’ (Махэк₂, 532). Параўн. труі́зна (гл.).
Труя́ 2 ‘пацяруха’ (ТС, Альп.). Узыходзіць да прасл. *trouti ‘пераціраць, есці’, у якім ‑ou‑ перад зычным развілося ў ‑ū‑ ў аснове *tru‑ (ст.-слав. трути ‘пераціраць, есці’, рус. дыял. трутить ‘церці’), да якой далучаўся суф. *‑j‑a. Параўн. труха́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)