Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Плаця́нка ’збудаванне з лазы для захоўвання сена’ (віл., Сл. ПЗБ). Са словазлучэння плацяная (будыніна) < плот (гл.).

Плач ’праліванне слёз ад болю, гора, жаху і гукі, якія суправаджаюць гэта’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС, Бяльк.), са плачо́м плачучы’ (бялын., Янк. 3.), пла́чма плакаць ’плакаць, памнажаючы слёзы ўвесь час’ (Нас.), плачлі́вы ’слёзны’, ’слязлівы’; укр. плач, рус. плач ’плач’, польск. płacz, в.-луж. płač, н.-луж. płac, чэш. pláč, славац. plač ’тс’, славен. plàč ’плач’, серб.-харв. пла̏ч, макед., балг. плач, ст.-слав. плачь ’плач’. Прасл. *plačь < *plak‑jь ад *plakati > пла́каць (гл.).

Плашані́ска (плашані́ско) ’непаслухмяны’ (пруж., Сл. ПЗБ). Да плахі́ (гл.). Утворана пры дапамозе суф. ‑ěn‑ (як і слухм‑ян‑ы) + isk‑o. Параўн. плашэй ’горш’ (карм., Мат. Гом.).

Пла́шка ’палавіна качана квашанай капусты’ (Сцяшк. Сл.), ’палова качана капусты’ (зах.- і паўн.-зах., калінк., ЛА, 4); ’нешырокая паласа поля’ (стол., Нар. лекс.), ’доўгая палоска на посцілцы, вытканая ўзорам у віленку: шыракаватыя рады, вытканыя пражай рознага колеру’ (брагін., Нар. лекс.); ’палавіна цурбана, расколатага напалам’ (Касп., Бяльк.), ’бервяно, расколатае па даўжыні на 2–3 палены’ (ашм., Стан.), ’вязы ў санях’ (гродз., ЛА, 2), пла́шкі ’ставы, сам ткацкі станок’ (брагін., ЛА, 4), гродз. пла́шка ’бервяно ў зрубе калодзежа’ (Цых.), ’шырокі кавалак (сала, поля і інш.)’, ’расколатае палена’ (ТС). Да пла́ха1, пла́ха3 (гл.).

Плашч ’лёгкае паліто пераважна з непрамакальнай тканіны’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.). Укр., рус. плащ, польск. płaszcz, н.- і в.-луж. płasć, чэш., славац. plášť, славен. plášč, серб.-харв. пла̑шт, харв. чак. plašć, макед. плашт, балг. плашт(ът), ст.-слав. плащь ’плашч’. Прасл. *plaščь не зусім яснага паходжання. Праабражэнскі (2, 70), Брукнер (420) звязваюць гэтую лексему з плат; больш імаверна суадносіць з плоскі, пла́скі (гл.) (Ільінскі, ИОРЯС, 20, 3, 113; Міклашыч, 248; Фасмер, 3, 277; Бязлай, 3, 49). Банькоўскі (2, 618) звязвае з прасл. *plast‑ъ > пласт (гл.), да якога далучаўся суф. *‑jь > *plastjь ’пастухоўская апанча, густа сплеценая з пасмаў воўны’.

Плашчаві́на ’плошча’ (Ян.). Да пласкі (гл.) > плашчовы. Параўн. рус. забайк. ппаіцавыіі ’разгалісты’.

Плашча́к1, плошча́к ’абцясаная бэлька ў сцяне’ (Тарн.; астрав., лях., Сл. ПЗБ), ’брус’ (івац., Нар. сл.), ’бервяно з плоскімі бакамі’ (Жд. 1), ’палова распілаванага ўздоўж бервяна’ (кобр., Нар. лекс.; Сцяшк. Сл.), ’ашлагі — суцэльнае бервяно над сточанымі’ (іўеў., ЛА, 4), ’грунтвага’ (трак., Сл. ПЗБ), ’бервяно ў зруба калодзежа’ (П. С.). Лексема запазычана з польск. płaszczak ’абчасанае з 4 альбо з 2 бакоў бервяно’ < płaski < (паводле Банькоўскага (2, 617)) *plaz‑ьskъ < *plazaплаз (гл.). Некаторыя са значэнняў бел. лексемы ўзніклі пры ад’ідэацыі пла́шка, пла́ха (гл.).

Плашча́к2 (плошьчя́к) ’паром з бартамі і шпангоўтамі (як лодка)’ (Маслен.). Відаць, да плоскі (гл.).

Плашчак3 ’сорт ячменю’ (Сцяшк. Сл.), ’сорт бобу’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Да пло́скі, пла́скі (гл.). Названа з-за плоскага коласа ячменю, плоскага зярняці бобу.

Плашчані́ца ’прадмет культу: кавалак тканіны з выявай Хрыста ў труне’ (ТСБМ, Бяльк.). Яшчэ Праабражэнскі (2, 70) суадносіць з плат, плашч (гл.). Усходнеславянскае.

Плашчу́га́1, плашчуха́, пласкуга́ ’брыца, Echinochloa crus gaili L.’ (гродз., кобр., мін., ЛА, 1: лях., баран., Сл. ПЗБ; стаўб., Жыв. сл.); пласку́га ’пустазелле’ (Скарбы), ’асака, Carex L.’. Да плоскі (гл.) і суф. ‑уга, ‑уха з непахвальным значэннем. Названа паводле плоскага сцябла.

Плашчу́га2, пласкуга, клас кука, пластуна ’мужчынскія каноплі’ (баран., навагр., гродз., ДАБМ, камент., 870). Гл. плоскага ’тс’, утварыліся пры ўсячэнні асновы д&пласк‑.

Плашчы́ ’бярвёны ў глухой сцяне, у прасле’ (івац., ЛА, 4). Утворана ў выніку рэдэрывацыі з плашчакі (гл.), як, напрыклад, фляга < фляжка.