Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Пле́ктар ’медыятар да мандаліны’ (Інстр. 3). Праз рускую (плектр) ці польскую (plektr — гл. Варш. сл., 3, 66, цяпер — pleklron, SWO, 1980) мовы з с.-лац. plēclrum ’палачка, якой ударалі па струнах кіфары ці ліры’ < ст.-грэч. πλῆκτρον ’тс’.

Пле́мен ’племя, род’ (Дабр.). Паводле Цвяткова (Запіскі, 2, 68), наватвор да племя (гл.), часткова суадносны з рус. пламень пры пламя. Параўн. племень ’род’ (ТС).

Пле́мя, пле́ме, пле́мʼе, плеймё, сюды ж пле́менства, племеўство, плямя́, племе́ньне, племянё ’аб’яднанне некалькіх родаў у дакласавым грамадстве’, ’сваякі, радня; дзеці, родзічы; пакаленне; патомства; парода’ (ТСБМ; Яруш.; Нас.; Нік. Очерки; Мат. Гом.; ТС; Карскі 2-3, 183; Кольб.; Сцяшк. Сл.; Жд. 2), на пле́мя ’для атрымання патомства’ (Нар. Гом.), пле́мень ’род’ (ТС), пле́меннік, пле́меністы ’здольны да размнажэння’, пле́менніца ’пладавітая жанчына’ (Нас.). Укр. пле́мʼя, рус. пле́мя, племя́, смал. племьё ’племя’; пле́мень ’сям’я, род, радня’, племе́нь ’плямёны’, пле́ме́нье ’сям’я, род, радня’; польск. plemię, чэш. plemeno, ст.-чэш. plémě, славацк. plemeno, арх. plemä; славен. pléme, серб.-харв. пле̏ме, макед., балг. пле́ме. Прасл. зыходнае *pled‑men > *plemę ’род, пакаленне, нашчадкі’ (без і.-е. адпаведнікаў), роднаснае аснове *plod‑ ’нашчадкі’ (параўн. рус. плод, плода ’нашчадкі’ — так яшчэ Шымкевіч), — да і.-е. *(s)pel‑ ’калоць, расшчапляць’ (Фасмер, 3, 278; Бязлай, 3, 53; Скок, 2, 681; Махэк₂, 454; Шустар-Шэўц, Этимология–1984, 225–226). Банькоўскі (2, 605), прыводзячы ў якасці адпаведніка ст.-грэч. πλῆθος ’мноства (людзей, прадметаў), лік’, лац. plebs < plēbēs ’народ, натоўп’, магчыма, і літ. pledė́kšnė — пра струк гароху, выводзіць праформу *pledh‑men. Сюды ж пляме́ннік, пле́мениік плімянні́к ’непакладаны кабан’ (віц., ДАБМ, камент., 884), г. зн. пакінуты “на племя” ’на расплод’.

Плен1 ’нязжаты касмыль жыта, пакінуты ў полі для прыманю зайцоў’ (Сцяшк. Сл.). Да польск. plenić ’размнажацца, прыносіць плён’ ст.-польск. pleni ’плодны, ураджайны’, з якіх — плен, відаць, пры ад’ідэацыі плен ’палон, здабыча’. Магчыма, звязанае з прасл. *plęgti, параўн. чэш. pléhnuť sa ’пладзіцца’ (Махэк₃, 457; Варбат, Этимология–1978, 23), суадноснае з папярэднім словам.

Плен2 ’пасяджэнне’ (Юрч. СНЛ) — скарочаная (без ‑ум) форма лексемы пленум. Параўн. таксама рус. маск. пле́нный ’пленарны’, што ўзыходзяць да лац. plēnus ’поўны’.

Пле́на, плена, плёнка, плёначка ’тонкая шчарбінка або лускавінка на метале’ (Нас.), ’трэшчынка ляза касы, сякеры’ (ТС), параўн. рус. плена ’трэшчынка, наслоены лісточак, бліскаўка ў метале ці камені (напр., лабрадарыт)’, польск. płoń ’пелька’, plonio, чэш. дыял. plena ’шчарбінка ў жалезе’, pleń ’шчарбінка на сякеры’, славац. plena ’тс’, славен. plėna ’шчарбінка ў жалезе’, серб.-харв. шток, plena ’трухлявае месца ў дрэве’, plen(ß)vt plenav ’дрэнна каваны, са шчарбінамі’, ’рыхлы, дуплісты’, балг. плена ’трэшчына, шчыліна’. Паводле Махэка, першаснае значэнне лексемы — як у рус. плець ’зярнятка попелу (у адлітым метале)’, роднасным яму з’яўляецца літ. plėnys попел’, лат. pienes ’белы попел на вуголлі’, а таксама ст.-грэч. σπληδός, σποδός ’попел’ (Махэк₂, 458). Фасмер (3, 278) і інш. (тамсама) супастаўляюць з лат. plova ’неглыбокая трэшчына ў метале’, якое звязваюць з лат. piene ’гаралы акаліна’.

Плендраваць, ст.-бел. плендроватій плюндровапт ’рабаваць’ (XV ст.). Са ст.-польск. plądrować, plundrować, якія з ням. plündern ’тс’, ’спусташаць’, с.-в.-ням. plündern ’тс’ (Ротэ, JBS, 4, 3–4, 120).

Пле́нка, плёночка ’пенка на малацэ пры яго варцы’ (брас;!., ЛА, 4; брасл., Сл. ПЗБ; Нас.), ’плеўка на паверхні стаянам вады’ (брасл., Сл. ПЗБ), ’мазгавая абалонка’ (брасл., шуміл., Сл. ПЗБ). Wpiicn. р/епа. Гл. плёнка.

Пле́нтух ’балбатун’, плепъціць ’гаварыць абы-што’ (слонім., Жыв. сл.). З польск. (да XVIII ст.) plątać, якое з прасл. ітэратыва plątali з інфіксам ‑я‑ ад *plčsti ’гілясці’ (параўн. санарызаванае літ. bląsti ’змешваць’), параўн. плисці ’ілгаць, нагаворваць’ (гл.). Сюды ж, відаць, плёшпух, плеітюш ’гаваркі, балбатлівы чалавек’ (Сл. Брэс.), плёгппуха ’пляткарка’ (ТС), збліжаныя з плеііту́х ’неахайны чалавек’ (гл.).

Пле́нум ’пленарнае пасяджэнне (пры ўдзеле усіх членаў выбарчага кіруючага органа)’ (ТСБМ). Праз рус. пленум ’тс’ з лац. plenum ’поўнае’.

Плес ’глыбокае месца на балоце, дзе заўсёды стаіць вада’ (Бес.), ’шырокі фарватэр’ (Крывіч, 1), ’прырэчная сенажаць, якая заліваецца ў час разводдзя’ (глус., Янк., дыс.), ’забалочаныя берагі азёр’ (палес., Талст.), плесо ’балота, занесенае пяском’ (Скарбы). Гл. плёс.