Плёнка ’плеўка’, ’пузыр на метале ці шкле’ (ТСБМ, Мядзв.), ’сіло’ (Янк. I; Шат.; Бяльк., Растарг.; паўн.-усх., КЭС), ’покрыва кукалкі пчалы’ (Нікан.), ’абалонка асінага гнязда’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ); пле́нка ’пенка на малацэ’ (брасл., ЛА, 4; Сл. ПЗБ, Нас.), ’плеўка на паверхні стаячай вады’ (брасл., Сл. ПЗБ), ’мазгавая абалонка’ (брасл., шуміл., Сл. ПЗБ). Рус. плёнка ’плеўка’, ’сіло і прыстасаванне з начэпленых на вяроўку, палку сілаў для лоўлі птушак’. Да прасл. *plěna, якому генетычна адпавядае літ. plenė̃ ’скурка, абалонка’, ’плеўка на малацэ’ аналагічна прасл. *plěva (гл. плева1) і літ. plėvė̃ ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)