Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Пачостка, почастка, по́чостка, почо́стка ’частаванне з гарэлкай і закускай, пачастунак’ (ТСБМ, Нас., Касп., Кольб., Шат., Варл., Янк. БП, ТС; іўеў., Сл. ПЗБ), круп. пачоска ’тс’ (Сл. ПЗБ). Укр. почестка ’прынашэнне, дар’, ’гонар, слава’, рус. пск. поче́стка, поче́стки ’пачэснае частаванне’. Усходнеславянскае. Утворана ад прасл. po‑čьstь (бел. почасць, укр., рус. почесть, чэш. počest, серб.-харв. по̏част, макед., балг. почест ’тс’) пры дапамозе дэмінутыўнага суфікса ‑ьka.

Пачот, ст.-бел. почетъ, почтъ, почшть ’вайсковае падраздзяленне’ (пач. XVI ст.) запазычана са ст.-польск. poczet, poczt ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 67). З прасл. po‑ і ćbt‑, апошняе да li̯sti ’лічыць’ (< &7-// < даслав. *kitö, *kei̯i‑tet або *skito, *skei̯t‑tei, роднасных да лат. skietu, slfist ’меркаваць’, літ. skaityti ’лічыць, чытаць’, ст.-інд. cėtati ’назірае, думае, пазнае, разумее’ (Бернекер, 1, 175; Брукнер, 83; Махэк₂, 104; Фасмер, 4, 374; Трубачоў, Эт. сл., 4, 119). Гл. таксама по́чэт.

*Пачу́баць, почу́баць ’пашкодзіць, папсаваць’ (ТС). Да чуб (гл.); параўн. таксама чу́бацца ’чубіць адзін аднаго’, чубіцьбіць, тузаць’ (ТС).

Пачува́ць ’адчуваць сябе, прадчуваць’ (ТСБМ, Гарэц., Нас., Шат.), пачува́нне ’адчуванне’ (ТСБМ, Нас.). Укр. почува́ти, почува́ння, польск. poczuwać, poczuwanie, серб.-харв. чу́вати — ітэратыў прасл. čuti > чуць (гл.). Прасл. форма з’яўляецца працягам і.-е. *(s)kēu̯‑ ’звяртаць увагу на што-н., слухаць, адчуваць, прыкмеціць, выявіць’ (Міклашыч, 37; Бернекер, 1, 162–3; Трубачоў, Эт. сл., 4, 134–136; SP, 2, 295–297).

*Пачу́гаць, кам. почу́гаты ’памазаць’ (Жыв. нар. сл.).^Да па‑ (< прасл. po‑) і чу́гаць, генетычна роднаснага да ўкр. човгати(ся) ’шоргаць’, ’плесціся, цягнуцца’, польск. czołgać się ’паўзці’, каш. ćałgac sąy славен. солкае ’тс’, прасл. čblgati () ’паўзці, рухацца, як плазуны’, да якога роднаснымі з’яўляюцца: літ. klägoti ’ісці цяжка апранутым’, англасакс. hylc ’паварот’, с.-ірл. celg ’хітрасць’, ’здрада’ < і.-е. *kelg‑ ’віцца’, ’паварот’ (SP, 2, 219; Трубачоў, Эт. сл., 4, 141).

Пачуне́ць ’паправіцца’ (Касп.). У выніку кантамінацыі лексем ачуне́ць (гл. ачуня́ць) і па‑правіцца. Параўн. таксама вы́чуняць ’тс’.

Пачу́ра, пычура ’невялікая выемка ў печы’ (ганц., Сл. Брэс.). Укр. пічу́рка, рус. печу́рка ’ніша ў печы’, польск. pieczura ’тс’, ’ямка ля коміна для попелу і вуголля’, якое, відаць, з усх.-слав. печура, утворанага ад печ (гл.) пры дапамозе экспрэсіўнага суфікса ‑ура (< прасл. ‑ura). Пачатковае па‑ замест пе‑ (ці пі‑) — вынік ацвярдзення губных перад e(< Je, е).

Пачура́цца ’адмовіцца, адцурацца’ (Касп.). Да цурацца (гл.). Аб мене ц > ч гл. Карскі, 1, 363. Прыстаўка па‑ замест ад‑ — уплыў балт. моў, параўн. pa‑šaūktiадклікаць, paneigimasадмаўленне, pasitraukti, pa‑eitiадысці.

Пачу́ркі, пачу́ркы, поцёркы Скручаныя вузлы на крутой нітцы’ (Уладз.). З польск. сілез. paczury ’адходы валакна пры першым часанні жмені льну з боку галовак’, якое з *pacz‑y параўн. маз. paczewie ’кастрыца’. Далей няясна. Лексема поцёркы — у выніку падабенства з пацеркамі.

Пачу́так ’адчуванне, настрой’ (Сцяшк.) — аддзеепрыметнікавае ўтварэнне з суфіксам ‑ак (аб ім Сцяцко, Афікс. наз., 23 і 82), як абу́так, збы́так ’збытае’. Беларускае.