Пачу́так ’адчуванне, настрой’ (Сцяшк.) — аддзеепрыметнікавае ўтварэнне з суфіксам ‑ак (аб ім Сцяцко, Афікс. наз., 23 і 82), як абу́так, збы́так ’збытае’. Беларускае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)