◎ Пачканос ’лілія стракатая, Lilium martagon L.’ (Шат.), ’лілія чырвоная, Lilium bulbiferum L: (мін., Кіс.). Калька з лац. назвы — цыбуляносная, у якім (паводле падабенства) слова цыбуля заменена словам почка.
◎ Пачкі́ ’амаль’ (в.-дзв., доўг., брасл., Сл. ПЗБ; дрыс., Хрэст. дыял.). З рус. почти ’тс’ (Сл. ПЗБ, 3, 472). Мена г’Ж’ адбылася ў сувязі з тым, што ў субстратных балтыйскіх гаворках, як, напрыклад, у сучаснай літоўскай мове, /’, ď выступалі толькі як алафоны фанем [t], [d], абыякавых да палаталізацыі, таму і замяняліся найбольш блізкімі паводле месца ўтварэння (k, g), параўн. гірса — дзірса.
◎ Пачмані́ць ’пагуляць’ (бераст., Сцяшк. Сл.). Балтызм. Параўн. літ. žmonėtis ’гасцяваць’.
◎ Пачны́ ’стравы’ (зэльв., Сцяшк.). Не зусім ясна. Відаць, утворана пры дапамозе суфікса ‑ь‑по (Слаўскі, SP, 136) ад назоўніка печ (< прасл. pektь). Мена пе‑ ў па‑ характэрная сакаючым гаворкам: галосная е (< ё) пасля губных пераходзіць у ‑α‑, напр., баліціса (з-пад Белавежскай пушчы) ’мыць бялізну’ < beliti sę, нават е (< е) > а: лун. пачаніна ’апёк’ (Сл. Брэс.).
Пачом ’адкуль, чаму’ (Нас.), ’колькі’ (бар., Сл. ПЗБ). Відаць, уплыў рус. мовы, параўн. рус. почём ’тс’. Узыходзіць да па‑ (< прасл. po‑) і чьто (< прасл. čьto, М. скл. čemь) > што (гл.). Параўн. серб.-харв. по́чем ’колькі, па якой цане’.
◎ Пачонка ’прыбудова’ (пруж., Сл. Брэс.). Няясна.
◎ Пачопісты ’спрытны’ (гродз., Сл. ПЗБ). Відаць, семантычна аформлена пад уплывам польск. poczepić się ’(з энтузіязмам) узяцца рабіць што-н.’
◎ Пачопка, почапка, по́чыпка ’дужка, вяроўка, якая звязвае два вухі ў вядры’ (Нас., Мядзв., Грыг., Яруш., Касп., Чач., Гарэц., Некр., Янк., Мат. Гом.; маг., Шн. 2; круп., докш., Сл. ПЗБ; шкл., Мат. Маг.), ’ручка ў карзіне’ (Касп.; паўн.-усх., КЭС), ’вяроўкі ў зыбцы’ (Нас., Мат. Маг., Мат. Гом.), ’лямка’ (Ян.), ’прывязка, якой прымацоўваецца біч ды цапільна’ (в.-дзв., лаг., ДАБМ, 829). Да па‑ (< прасл. po‑) і -чапіць < прасл. tapati (аднароднае з capati і харай), у якім пачатковае ta‑ ўзыходзіцьда ka- (Трубачоў, Эт. сл., 4, 17–18). Гл. таксама чапляць.
◎ Пачоска ’цяганне за валасы, лупцоўка’’ (Нас.). Да часаць (гл.) у пераносным сэнсе.
Пачослівы ’гасцінны’ (Касп.). Ст.-бел. почестливый (1478 г.) ’шаноўны’. Да по‑чьсть ’пашана’ < прасл. po‑čьstiti ’аказаць пашану’.