Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

Пацярпе́нне ’ўстрыманне, цярпенне’ (Нас.). Паланізм, параўн. устарэлае польск. pocierpienie, якое з pocierpieć ’пабыць цярплівым, цярпліва пачакаць’.

Пацяру́ха, поцеру́ха ’пацёртае сена, салома, тытунь’, ’дробязнае, не вартае ўвагі’ (ТСБМ, Янк. 1, Мал., Гарэц., Кольб., ТС; КЭС, лаг.; беласт., чэрв., Сл. ПЗБ), брэсц., драг. потыру́ха, путэру́ха ’адыходы ад сена, саломы’ (Сл. Брэс.). Укр. валынск., падольск. потеру́ха ’тс’. Да паце́рці < це́рці (гл.). Аб суфіксе ‑уха гл. Сцяцко, Афікс. наз., 71.

Пацярэбіны кобр. потырэбыны ’пахмелле, пахмелкі’ (Нар. лекс.). Да пацяроб ’рэшткі’ (’спажываць тое, што засталося пасля частавання’).

Пацярэбнік, (фалькл.) пацярэбнічак ’спажывец’ (Нас.). Да церабіць (гл.), параўн. песню: Ой, прыехалі пацярэбнінкі, ды цярэбяць, цярэбяць зубонкі. Фармальна лексеме пацярэбнік адпавядае рус. потребитель.

Пацяўпе́шка ’тугадумны, някемлівы чалавек’ (дзятл., Сцяшк. Сл.; полац., Нар. лекс.). Да па‑ і цяўпсці́, цяўпці́ ’гаварыць недарэчна’, якія з літ. čiaũpti ’тс’, ’выдумляць’, čiupénti ’марудна рабіць’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 5, 380 і 394).

Паця́цца ’падацца назад’ (валож., Сл. ПЗБ), ’хутка пабегчы’ (ашм., Сцяшк. Сл.). Няясна. Магчыма, у выніку кантамінацыі дзеяслова цяць ’моцна, хуткім рухам ударыць’ і дзеяслова падацца (гл.).

Пачавец́ь ’раздавіць’ (нараўл., Мат. Гом.), папабіць ’паціснуць, падушыць’ (свісл., Сцяшк. Сл.). Да na‑ і + павіць, параўн. драг. павэтэ ’ціснуць’, беласт. павіті ’душыць, забіваць’, ’моцна біць’, укр. навити ’давіць, мяць’, якія з’яўляюцца старым балтызмам, параўн. літ. čiaupti ’сціскаць (губы)’.

Па́чай ’лепш’ (Шат.). Са ст.-слав. паче ці царк.-слав. папе — параўнальная ступень ад ⁺пакъ, паки, ст.-слав. пакы ’назад, зноў’, якія звязваюцца генетычна з opaky, opako ’наадварот’, пакость, роднасныя да ст.-інд. apakaś ’збоку, ззаду’ (Праабражэнскі, 2, 6; Фасмер, 3, 188).

Па́чак ’невялікі пакет чаго-н., складзенага разам’, ’карабок запалак’ (ТСБМ), пін. па́чок ’скрынка’ (Сл. Брэс.), ветк. па́чка ’запалкі’ (Мат. Гом.), пачо́к ’пачак’ (Ян.), ст.-бел. пачка ’пакет’ (XVII ст.), якое запазычана са ст.-польск. paczek, pak ’тс’, ’скрыня’ < ням. Pack, Packen ’пакет, звязка’ (Булыка, Лекс. запазыч., 193) < флам. pak, якія Васэрцыер (166) адсылае да лац. bāiulus ’грузчык’ < *bagi̯olos (Сольмсэн, KZ, 37, 22).

Пачака́льня ’чакальня’ (ТСБМ). З польск. poczekalnia ’тс’, ’прыёмная’.