Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Пацягну́ць1 ’ударыць’, ’слізгануць па паверхні’, ’заступіцца’, ’патрабаваць адказу’, ’прымаць чый-н. бок’ (ТСБМ, Нас., Юрч., Ян.). Да цягну́ць (гл.).

*Пацягну́ць2, кам. потягну́ті ’патачыць касу’ (Выг.). З польск. pociągnąć ’тс’.

Пацягу́ха ’дзераза, Lycopodium L. (даўг., Сл. ПЗБ), звязана з паняццем ’цягнуцца, рассцілацца’, як і поцягу́иіка ’спарышнік, Polygonum aviculare L.’ (ТС). Аналагічна мар. vltoun (ад uleci ’цягнуць’).

*Пацягці́, поцегці ’пацягнуць’, ’паплесціся’ (ТС). З укр. потягти ’тс’.

Паця́жка ’паленца’ (Шат.). Да цягнуць (гл.), Параўн. пацягну́ць© ’ударыць’ (Юрч.). У такім выпадку нацяжка — ’вынік удару’ > ’абрубак’ > ’паленца’.

Паця́жына ’лагчына, нізкае месца падоўжанай формы’ (стаўб., Прышч., дыс.), як і нацяжкі ’бакавыя вяроўкі ў сасе, прымацаваныя да аглабель’ (Касп.), да пацягнуць Сцягнуць (гл.).

Пацяме́шыць ’пачухаць’ (ашм., паст., Сл. ПЗБ). Да ла- і цемя шыць ’тс’, цемяшыцца ’чухацца’, ’варушыцца’, ’пераварочвацца з боку на бок’ (брасл., ашм., трак., паст., астрав., Сл. ПЗБ), якія збліжаюцца з цемя, цяміць, а таксама з укр. темʼяжити ’давіць’, рус. темяшить ’біць кулаком’, польск. ciemiężyć ’прыціскаць, душыць’ (Міклашыч, 356; Брукнер, 62; Фасмер, 4, 41 і 140).

Пацяне́чнік ’гультай’ (ганц., Жыв. нар. сл.). Да па- і цянёк, цень (гл.).

Паця́піць ’прызвычаіцца’ (смарг., Сцяшк. Сл.). Няясна.

Па́цярка ’божая кароўка’ (ваўк., Сцяшк. Сл.). Ад імя Пётр, Петра, Пятрук, + Петарка, параўн. аналагічныя назвы ў Шаталавай (З жыцця, 166–178). Назва відазменена паводле знешняга падабенства божых каровак да пацерак, ці нават да пацерак у пацерах (ідэя боскасці).

Пацяроб, па́цераб, поцяраб, поцераб, стол. пацярэбак ’выцераблены лясок, хмызняк’ (лях., Янк. Мат.; раг., чэрв., бярэз., Сл. ПЗБ), ’сенажаць, ачышчаная ад кустоў’ (Шат., Касп.), пацяробкі ’рэшткі, абрэзкі ад бульбы, капусты’ (барыс., Сл. ПЗБ). Да па‑ і церабіць, якое з прасл. terbiti ’чысціць’, ’карчаваць’ (Міклашыч, 354; Голуб-Копечны, 393; Мюленбах-Эндзелін, 4, 165; Фасмер, 4, 45; Скок, 3, 501–2).