Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Пацубе́нькаць ’пагаманіць’ (добр., Мат. Гом.). Гукапераймальнае. Параўн. аналагічныя гом. падуду́каць, пакугікаць ’тс’ (там жа), а таксама ўкр. поцвенькати ’пагаварыць на незразумелай мове’, поцвірінькати ’пацвыркаць’.

Пацуга́цца ’пагушкацца’ (дзятл., Сл. ПЗБ). Да цугайкі ’арэлі’ (там жа). Утварэнне, аналагічнае да драг. гбидашка, гойдалка ’тс’ — погойдатися. Прэфікс яа- < прасл. po‑ са значэннем меры.

Пацу́ка ’крупнік’ (карэліц., Сцяшк. Сл.). Не зусім ясна. Магчыма, у выніку кантамінацыі лексем пасока (гл.) і цюрау якое з балт. моў (параўн. літ. tyrė ’каша’) — пра апошняе гл. Трубачоў (Slavia, 29, 1960, 28).

Пацу́паць ’падрабіць зубамі’ (А. Усціновіч, вусн. паведамл.). Да па‑ і + цупаць, апошняе — гукаперайманне, параўн. дзятл. цу́пацца ’гойдацца’ (Сцяшк. Сл.), чэш. eupati /dupatif Vupati ’чаканіць крок’, славен. cipati ’цяжка ступаць’.

Пацурба́лак ’цурбалак’ (стаўбц., Нар. сл.). Да па‑ і цурба́лак ’тс’, цуру́балы ’сцёблы раслін’ (гл.).

Пацу́рыць ’прагнаць’ (стаўб., Нар. сл.). У выніку кантамінацыі лексем туры́ць ’гнаць’, цу́рыць ’кідаць’ і, магчыма, цу́рка ’палка’.

Пацуры́ць, ушац. пъцуры́ць ’паразбіваць на дробныя асколкі’ (Нар. лекс.). Да па‑ і цуры́ць ’кідаць’, якое з’яўляецца роднасным да літ. kiáuras ’дзірка’, лат. caūrs ’дзіравы’, с.-н.-ням. schore ’трэшчына, пералом’ (Мюленбах-Эндзелін, 1, 365; Фасмер, 4, 387).

Пацухмо́ліць ’памусоліць’ (слонім., Сцяшк. Сл.). Да па‑ (< прасл. po‑ са значэннем ’пашырэнне дзеяння па усёй плошчы’) і цух‑мол‑іць, у якім першая частка узыходзіць да ням. zucken ’торгаць, біцца, дрыжэць, матляцца’, а другая складаецца з экспрэсіўнага нарашчэння асновы ‑м‑ і ‑ол‑, параўн. крамзолікрэмсаць, мусоліць.

Пацые́нт ’хворы ў адносінах да ўрача’ (ТСБМ). Праз польск. pacjent ці рус. пацие́нт з лац. patiens, Род. склон patientis ’які пакутуе’ < patior ’цярплю’ (Сл. иностр. слов, 1988, 377; SWO, 1980, 540).

Пацые́т, пацыят ’франтон’ (Сл. Брэс.; свісл., Сцяшк. Сл.; лін., Шатал.; драг., іван., пін., лельч., нараўл., мазыр., ДАБМ, к. 230). Праз польскую мову (параўн, польск. facjata ’мансарда’, ’сярэдняя частка франтальнай сцяны будынка, высунутая за гзымс’, ’твар, морда’, ст.-польск. ’выгляд’) з італ. facciata ’фасад’. Аб мене ф > п у бел. гаворках гл. Карскі, 1, 343.

Пацыка́ць ’злаваць’ (жытк., НС), пацыкаць ’дражніць’ (хойн., Мат. Гом.), пацыкицца ’дражніцца’ (Некр.). Да па‑ і цыкаць (укр. цикати, рус. цыкать, цыц! ’прымушаць маўчаць’, польск. cykać ’ткаць (пра гадзіннік)’, н.:луж. cykaś ’шыпець’, чэш. cikati ’цвыркаць’, славен. cikati ’пішчаць, цырыкаць’, серб.-харв. цик ’шыпенне’, цикнути ’крыкнуць’, макед. цика ’павіскваць, пішчаць’, балг. цикам, цикна ’шчабятаць’, ’крычаць’, ’плакаць’). Гукапераймальнае (Бернекер, 1, 129; Фасмер, 4, 305–6; Слаўскі, 1, 111).