Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Пацвярджэ́нне ’тое, што пацвярджае’ (ТСБМ), пацвяржэ́нне ’тс’ (Нас.). Кніжнае слова, якое прыйшло з ц.-слав. подътвердити (подътвержγ). Не выключаны і ўплыў польск. potwierdzenie ’тс’.

*Па́цебнік, пацібнік ’дровы з тонкага лесу, не таўсцей, як калок’ (КЭС, лаг.), слаўг. по́цябнік ’драбналессе’ (Яшк.). Да пацепнік (гл.).

Па́цеж, пицеч ’прамывіна ў лёдзе на стрыжні ракі’ (ТС). З польск. pacierz ’хрыбетнік’. Другое слова пацеч аформлена пад уздзеяннем народнай этымалогіі да цячы, параўн. рус. течь (назоўнік).

Пацелю́паць, пацялюпаць ’папаласкаць’ (добр., Мат. Гом.). Прыйшлі, відаць, з рус. (паўд., зах.) телепаться ’матляцца, звісаць’ ці з укр. потелепати ’патрэсці’, потелепатися Сцягнуцца, пайсці куды-небудзь’, якія Фасмер (4, 38–39) тлумачыць гукаперайманнем, звязваючы са шлёп, шлёпаць (гл.).

Пацеміць ’заўважыць, прыкмеціць здалёку’ (Яруш.). У выніку семантычнага пераносу ў дзеяслова цяміць ’разумець’. Як і рус. тямить ’тс’, тям ’розум, памяць’, а таксама ўкр. тямити ’кеміць’ пад уплывам кеміць ’тс’. Гараеў (383); Петарсан (Аг. Arm. St., 136); Фасмер (4, 141) лічаць роднаснымі да ўсх.-слав. лексем ст.-грэч. τημελέω ’клапачуся, ахоўваю’, τημελής ’дбайны, руплівы*

Паце́пваць ’час ад часу злёгку сцепаць, рабіць сутаргавыя рухі (звычайна плячамі)’ (ТСБМ), паце́пацца ’чухацца’ (пух., Сл. ПЗБ), це́пацца ’уздрыгваць’ (ТС), драг. тыпстэ́ ’настойліва трэсці’ (Лучыц-Федарэц). Да па- і ⁺цепці, цепаць, параўн. укр. ти́птися ’трэсціся (едучы на возе)’, тепти́, рус. тепти́ ’біць’, польск. tepać, н.-луж. śepaś, в.-луж. čepać, чэш. tepati ’біцца, стукаць, пульсаваць’, ’чаканіць’, славац. tepať, славен. tȇpsti ’біць, таўчы, удараць’, ’душыць адзін аднаго’, ’біць бізуном, дубцом’, серб.-харв. по̀тепати се ’пабіцца з кім-небудзь’, потѐпсти се ’тс’, ’паткнуцца’, ц.-слав. тети (тепу). Прасл. te(p)ti, tepǫ. Гукапераймальнае: аснова tap‑ маецца ў цюркскіх і ўграфінскіх мовах (з перастаноўкай зычных) у ст.-грэч. πατάξω ’біць, удараць’, ’разбіваць (войска)’ (Фасмер, 4, 44–45; Махэк₂, 640).

Паце́пліць ’вытапіць (грубку)’ (Нас.; мядз., паст., Сл. ПЗБ). Рус. потеплить (свечку перад іконай) ’запаліць, каб свечка пагарэла, а потым пагасіць яе’. Да цяпло, цёплы (гл.). Магчыма, гэта калька-балтызм, параўн. літ. šildyti, apšildyti ’апальваць, тапіць’ — šiltis, šiluma ’цяпло’.

Па́цепнік, паціпнік, пацапнік, пацяпнік, пацемнік, пацэп‑ нік, поцепнік ’драбналессе, хмызняк, кусты’, ’густы невялікі лес’ (Нас., Мядзв., Юрч., ТС), слаўг. поцябнік, поцяпнік ’тс’ (Яшк.), ’дробныя, абцярэбленыя сукі; дробныя дровы з парасніку’ (Нас.; маг., Яшк.), ’дробны лес, які застаўся на месцы высечанага лесу’ (Касп.). Беларускае. Утворана, як і па‑рас‑нік ’малады лес’. У якасці роднасных іншаславянскіх лексем можна ўказаць польск. ciepać, ciepnąć, ćpać, ćpić ’кідаць, кінуць, ціснуць’, ’ударыць’, ’махнуць’ (параўн. фразу: Глядзі, які лес вымахаў/), якія можна зблізіць семантычна са значэннем бел. слова ’дробныя, абцярэбленыя сукі, дровы’. Другая група значэнняў ’драбналессе; густы, невялікі лес на месцы высечанага’ працягвае семантыку літ. stieptis ’выцягвацца, цягнуцца ўверх’, лат. stiepties ’тс’, ’расці’ пра хуткі рост. У гэтым выпадку можна бачыць балтызм.

Па́цер, па́церы, па́ціры ’малітва наогул і асабліва «Ойча наш» (Нас., ТСБМ, Яруш., Кліх, Мядзв., Др.-Падб.; мін., гродз., Шн. 2; Сл. ПЗБ), ’ружанец, пацеркі, з якімі моляцца’ (Сцяшк.), ст.-бел. пацеръ, патеръ ’тс’ (1516 г.) запазычаны са ст.-польск. pacierz, pacierze ’тс’, якое прыйшло (у X ст.) са ст.-чэш. páteř, дзе азначала лац. малітву, што пачынаецца словамі pater noster ’Ойча наш’. Пазней, калі малітваў чыталі некалькі, іх адлічвалі на ружанцы — пацерках (шарыках з ружовага дрэва, нанізаных на нітку). Таму пазней pater noster стала азначаць ’адна пацерка’, а выраз скараціўся да pater. Адсюль паходзіць і па́церка (гл.) (Насовіч, 395; Брукнер, 390; Махэк₂, 437; Шцібер, RÉS, 1961, 39, 8; Булыка, Лекс. запазыч., 180).

Па́церка, па́царкі, па́церкі, пацёркі, пацюркі́, па́тэркі, малар. пацёры ’каралі з бурштыну ці шкла’ (ТСБМ, Нас., Шпіл., Гарэц., Яруш., Дзмітр., Шат., Касп., Сл. ПЗБ, Сл. Брэс.; слонім., кобр., гродз., Шн. 3), бяроз. патёркі ’сукаратка’ (Шатал.), пацюрова́ти ’маліцца па-яўрэйску’ (Бес.). Да па́цер (гл.).