◎ Пацелю́паць, пацялюпаць ’папаласкаць’ (добр., Мат. Гом.). Прыйшлі, відаць, з рус. (паўд., зах.) телепаться ’матляцца, звісаць’ ці з укр. потелепати ’патрэсці’, потелепатися Сцягнуцца, пайсці куды-небудзь’, якія Фасмер (4, 38–39) тлумачыць гукаперайманнем, звязваючы са шлёп, шлёпаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)