◎ Паце́пліць ’вытапіць (грубку)’ (Нас.; мядз., паст., Сл. ПЗБ). Рус. потеплить (свечку перад іконай) ’запаліць, каб свечка пагарэла, а потым пагасіць яе’. Да цяпло, цёплы (гл.). Магчыма, гэта калька-балтызм, параўн. літ. šildyti, apšildyti ’апальваць, тапіць’ — šiltis, šiluma ’цяпло’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)