Пачом ’адкуль, чаму’ (Нас.), ’колькі’ (бар., Сл. ПЗБ). Відаць, уплыў рус. мовы, параўн. рус. почём ’тс’. Узыходзіць да па‑ (< прасл. po‑) і чьто (< прасл. čьto, М. скл. čemь) > што (гл.). Параўн. серб.-харв. по́чем ’колькі, па якой цане’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)