Пачу́ра, пычура ’невялікая выемка ў печы’ (ганц., Сл. Брэс.). Укр. пічу́рка, рус. печу́рка ’ніша ў печы’, польск. pieczura ’тс’, ’ямка ля коміна для попелу і вуголля’, якое, відаць, з усх.-слав. печура, утворанага ад печ (гл.) пры дапамозе экспрэсіўнага суфікса ‑ура (< прасл. ‑ura). Пачатковае па‑ замест пе‑ (ці пі‑) — вынік ацвярдзення губных перад e(< Je, е).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)