◎ Пашало́хіваць ’шалясцець’ (Нас.), пашаляхцець ’патрэсці’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Да шалахцець ’мітусіцца, сноўдаць’ (паст., там жа), шалясцець ’шастаць, шамацець, шапацець’, шаласту‑ ны, шалястунэ, шэлестуны ’шамкі’ (Сл. ПЗБ) — (гл.). Усе — гукапераймальныя ўтварэнні, як укр. шелестіти, рус. шелестеть, шелестить, польск. szelest, szeleścić, чэш. šelestiti, славац. šelestiť і да т. п., а таксама ўкр. шерестіти, рус. шорох. Гэта інтэнсівы з суфіксам ‑st‑ ад гукапераймання, якое перадае ’шамаценне, шастанне’ (Міклашыч, 337; Махэк₂, 604; Фасмер, 4, 423).
◎ Пашалы́гаць ’пачыкільгаць’ (ашм., Сцяшк. Сл.). Відаць, гукапераймальнае. Магчыма, звязана з прасл. čblgati ’поўзаць’ (праз польск. czołgać się ’тс’).
◎ Пашамата́ць, драг. пошымытитэ ’пазакідваць’ (Нар. лекс.). З польск. szamotać się кідацца, рвацца, біцца’, якое з прэфарманта ше‑ (sze‑) і Змятаць (< прасл. metati ’кідаць’. Гл. яшчэ Брукнер, 540.
Паша́на ’павага’ (ТСБМ, Гарэц.), пашанаванне (у выразе: мець у пашанаванні) ’шанаваць’ (Нас.), дзярж. пашанота ’пашана, дагляд’ (Нар. сл.), пашанотны ’шаноўны, прыстойны’ (Нар. сл.). Да шанава́ць (гл.), якое з польск. szanować < ст.-польск. szonować < ням. schonen ’прыгожа з кім-н. абыходзіцца’ < schön ’прыгожа’ (Брукнер, 540).
◎ Пашано́тка ’плётка’ (карэліц., Сцяшк. Сл.). Відаць, з паша‑ мотка, якое з польск. (po‑)szamotać się ’трымцець, біцца, пляскацца’. Канчатак, як у плётка.
◎ Пашанцэвік ’баравік, Boletus edulis’ (Сцяшк., Інстр. II), пашанцэйкі ’апенькі, Armiilariella mellea’ (Сцяшк.). Да шанаваць, шанціць, пашанціць (Нас.; карэліц., Сл. ПЗБ), якія з польск. poszańcować, poszansować ’пашанцаваць’сягалза ’шанц’ < ням. Schanze (с.-ням. schanze, schantz) > франц. chance ’тс’ (Брукнер, 540).
◎ Паша́рак ’рад, парадак’ (дзятл., Сцяшк. Сл.). Да шар ’рад’ (гл.). Утворана паводле мадэлі парадак.
◎ *Пашаро́шыцца, бяроз. пошорошыцца ’зрабіцца шурпатым (пра цела)’ (Шатал.). Да па‑ і шарош, шэраш, шэрхнуць (гл.) < прасл. Sbrx‑Jsorx‑, sъrs‑ (Махэк₂, 572; Фасмер, 4, 431–432).
Паша́рпаць вільн. ’паскубсці (пер’е)’, ваўк., швянч. ’падраць’, шчуч. ’пакусаць’ (Сл. ПЗБ). З польск. poszarpać ’раздзіраць адно за адным’, ’рваць’, ’тармашыць’ (Мацкевіч, там жа, 3, 474).
◎ Пашару́нак у выразе: у адном пашарунку — пра гаспадарчыя будынкі, якія ў адзін рад стаяць разам з хатай, пад адной страхой’ (слонім., Шн. 3). Утворана пры дапамозе суфікса ‑унак ад + паширыць ’паставіць у рад’ < ням. Schar ’рад’ (Мацэнаўэр, Cizí sl.,). Параўн. лоеў. шар ’бок вуліцы’ (Ян.).