Ву́тнуць ’ударыць’ (нараўл., Арх. ГУ). З вы́тнуць ’тс’ з характэрным для поўдня Беларусі пераходам ы пасля губных у у пад націскам. Гл. цяць.
Вуто́к ’папярочныя ніткі ў палотнах’ (Дразд.). Гл. у́ток.
Ву́точка ’рабро ў кошыку’ (КСТ). Відаць, ад вы́тачка з характэрным для поўдня Беларусі пераходам ы > у пасля губных.
Ву́трэнь ’ранняя служба ў царкве’ (КСТ), ву́тріня ’тс’ (Бяльк.), укр. ву́треня ’тс’, рус. бранск. ву́трын ’тс’. Ад ц.-слав. оутрьнь ’ранні, ранішні’ або въ оутрьнии ’зранку, раніцой’; параўн. таксама балг. ву́трин, ву́трина, ву́тирна ’раніца’.
Вут-вут-вут ’падзыўныя словы для качак’ (КСТ); ’падзыўныя словы для гусей’ (карэліц., Шатал.). Ад ву́тва (памянш. ву́тоўка) або ву́тка ’качка’, перанос падзыўных слоў на гусей — з’ява другасная, параўн. вуль-вуль-вуль (гл.), магчыма, у выніку дээтымалагізацыі пасля выцяснення спрадвечнай назвы на частцы беларускай тэрыторыі паланізмам ка́чка.
Вуўршнік ’ручнік’ (Бяльк.). Няясна, магчыма, кантамінацыя выціра́льнік і рушні́к (з метатэзай уршні́к) з ы > у ў «моцна лабіялізаванай» пазіцыі (паміж в і у).
Вух 1, выкл. для перадачы рохкання свінні (мсцісл., Нар. лекс.). Гукапераймальнае.
Вух 2 ’ах, вох’ (Грыг., КТС), ’бух’ (КТС). Гукапераймальнае; параўн. укр. ух, рус. ух ’тс’.
Ву́ха, ву́хо, укр. ву́хо, рус. у́хо, польск. ucho, чэш., славац. ucho, в.-луж. wucho, н.-луж. hucho, славен. uhô, серб.-харв. у̏хо, макед. уво, мн. л. уши, балг. ухо́, мн. л. уши́. Прасл. *uxo, роднаснае літ. ausís ’вуха’, лат. àuss, ст.-прус. він. скл. мн. л. ãusins, лац. aurìs ’вуха’, грэч. οὖς, гоц. ausō (Брукнер, 592; Младэнаў, 658; Фасмер, 4, 179, з літ-рай).
Вухава́дны ’сварлівы’ (Мат. Гом.). Ад ву́ха і ва́дзіць (гл.), тут хутчэй за ўсё ў значэнні ’шкодзіць’, тады першаснае значэнне — ’той, які шкодзіць вушам (сваім крыкам і да т. п.)’.
Вухавёртка заал. (БРС). Запазычана з рус. уховёртка; параўн. шчыкаўка ’тс’ (Некр. і Байк.).