◎ Круга́н ’чыстае сухое месца сярод лесу, звычайна пясчанае, пясчаны ўзгорак’ (Яшк.), ’куча, гурба’ (Сцяшк. Сл.). Гл. курган.
◎ Кругіта́ць ’вішчаць (пра парасят)’ (Нар. лекс., Сл. паўн.-зах.). Не выключана кантамінацыя кігаць (гл.), кігікаць (гл.) і круг з.
Круглец 1 ’асака са сцяблом круглай формы’ (Жыв. сл., Сл. паўн.-зах.). Да круглы (гл.).
Круглец 2 ’сіт, Juncus L.’ (Касп.). Гл. круглец 1.
◎ Кру́глік ’ялец’ (Крыв.). Вытлумачыць гэту назву цяжка. Магчыма, гэта звязана з формай галавы. Параўн. назвы для яльца головень‑елец (Каламіец, Рыбы, 21).
◎ Кру́гліца ’хлеў для авечак’ (Яшк., Сцяшк. Сл.), ’гаспадарчая пабудова квадратнай формы’ (Нар. словатв.). Да круглы (гл.).
Кру́глы ’круглы’ (ТСБМ, Бяльк., ТС, Сл. паўн.-зах., Сержп. Ск., Ян.). Укр. круглий, рус. круглый ’тс’, балг. кръгъл, серб.-харв. о̀кругао, славен. krógəl, польск. okrągły, чэш. okrouhlý; прасл. krǫglъ утворана ад krǫgъ пры дапамозе суфікса прыметнікаў ‑lъ (Мейе, Общеслав., 282).
◎ Кругль ’фундамент’ (Жд. 3). Назва ў адпаведнасці з формай. У радзе гаворак прыметнік круглы мае таксама значэнне ’квадратны’.
Кругля́к 1 ’кароткае тоўстае палена круглай формы’ (ТСБМ, П. С., Хар., Сцяшк., Янк. III, Шушк., В. В., Шат., Сл. паўн.-зах.). Гл. круглы.
Кругля́к 2 ’махавое балота з вадой’ (Яшк.). Гл. круг 8.
◎ Кружава́ць ’ачышчаць ад калосся, падсяваючы ў рэшаце’ (Нар. лекс.). Гл. кружыць.
◎ Кружавы́ ’карункі’ (Мат. Маг., Сцяшк., Мат. Гом.). З рус. кружева.